Футбольныя спаборніцтвы за выхад у фінал



22 і 23 сакавіка на Дзятлаўшчыне стартавалі спаборніцтвы па футболе сярод юнакоў 2005-2006-га і дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння.

Арганізатарамі спартыўных сустрэч выступілі аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Спаборніцтвы за выхад у фінал прайшлі на адкрытай пляцоўцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. У склад каманд юнакоў увайшлі па дванаццаць навучэнцаў з дзесяці агульнаадукацыйных устаноў раёна. Каманды былі падзелены на тры групы, у кожнай з якіх вызначыўся свой пераможца.

Першую трупу прадстаўлялі каманды футбалістаў з Наваельнянскай, Хвінявіцкай і Вензавецкай сярэдніх школ, за права выхаду ў фінал у другой групе змагапіся каманды з гімназіі №1 горада Дзятлава, Дварэцкай і Казлоўшчынскай сярэдніх школ.

У склад трэцяй групы ўвайшлі каманды з Гезгалаўскай, Круцілавіцкай сярэдніх школ, Лявонавіцкай базавай школы і сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Каманды футбалістаў з гімназіі №1, сярэдняй школы №1 горада Дзятлава і Наваельнянскай сярэдняй школы занялі першыя месцы ў сваіх групах і тым самым атрымалі пуцёўку ў фінал. Яшчэ адным фіналістам стала каманда з сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.

Па выніках згуляных матчаў раённых спаборніцтваў і перамог на абласных спаборніцтвах юнакі атрымалі аўтаматычны выхад у фінал. Такім чынам, у наступным этапе спаборніцтваў прымуць удзел чатыры каманды. Каманда, якая пераможа, пазмагаецца за права стаць першай на абласным этапе футбольных спаборніцтваў.

У дзявочых камандах было па восем спартсменак. Усяго для ўдзелу ў спартакіядзе падалі заяўкі каманды дзяўчынак з чатырох агульнаадукацыйных устаноў раёна. СпаборнТЦтвы праводзіліся паэтапна ў тры туры, гульні праходзілі па кругавой сістэме.

Пераможцай стала каманда юных футбалістак сярэдняй школы №3, другое месца заваявалі спартсменкі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, бронзавая перамога - у каманды Наваельнянскай сярэдняй школы.

Лепшыя футбалісткі з чатырох каманд-удзельніц увойдуць у склад зборнай каманды раёна і прадставяць Дзятлаўскі раён на абласным этапе спаборніцтваў. Плануецца, што футбольныя сустрэчы сярод дзяўчынак пройдуць трэцяга красавіка ў горадзе Дзятлаве, каманды юнакоў пазмагаюцца пятага красавіка таксама ў Дзятлаве.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/