Футбольныя баталіі працягваюцца



Спартыўныя пляцоўкі Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Лявонавіцкага дзіцячага сада - базавай школы, Вензавецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы і Раготнаўскага дзіцячага сада - базавай школы сталі месцам правядзення сяброўскіх сустрэч і футбольных спаборніцтваў сярод школьнікаў сельскай мясцовасці.

Аб'яднаў інтарэсы ўдзельнікаў і аматараў гульні праект "Футбол у вёсцы". Трэнерская каманда юных спартсменаў з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і іх выкладчыка Уладзіміра Ганчара наведал! сельскія школы, дзе арганізавалі разнастайныя этапы падрыхтоўкі школьнікаў да ўдзелу ў гульні, затым правялі футбольныя матчы. Размінка стала пачаткам фізічнай дзейнасці школьнікаў на футбольных пляцоўках і ўключала ў сябе шэраг спартыўных элементаў па выпрацоўцы гульнёвых рухаў. Па яе заканчэнні склаліся саставы каманд, якія прынялі ўдзел у гульні. Футбольныя матчы парадавалі ўдзельнікаў сустрэч, не пакінулі раўнадушнымі трэнераў.

На базе Лявонавіцкай школы ў футбол згулялі зборныя каманды юнакоў і дзяўчат. Сяброўская нічыя стала вынікам матча ў гэтай школе.

Спартсмены Вензавецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы сустрэлі трэнераў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы паэтычнымі радкамі, павіталі арганізатараў праекта, расказалі пра сваю школу. Затым мясцовыя спартсмены прынялі актыўны ўдзел у спартыўных баталіях. Камандныя саставы размеркаваліся наступным чынам: спартсмены Вензавецкай школы супраць футбалістаў спартыўнай школы. Акрамя гэтага, у гульню ўключыліся трэнер спартыўнай школы Уладзімір Ганчар і выкладчык фізкультуры Вензавецкай школы Сяргей Карнэлік. Нічыя з лікам 2:2 стала вынікам футбольнага матча.

Раготнаўскі дзіцячы сад - базавая школа пераняў эстафету ў вензавецкіх футбалістаў і стаў апошнім месцам сустрэчы спартыўнага праекта "Футбол у вёсцы" перад вялікім фіналам.

Зборныя камандныя саставы аб'ядналі і хлопчыкаў, і дзяўчынак. Лік 1:0 стаў вынікам матча.

Напрыканцы сустрэчы былі вызначаны лепшыя ігракі. Абараняць гонар школы на фінальным этапе даверана менавіта
ім. Арганізатар праекта старшы трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар адзначыў спартыўны ўзровень удзельнікаў праекта сярод школ, падзякаваў кіраўнікам установаў адукацыі за дапамогу ў арганізацыі сустрэч, удзельнікам спартыўнага мерапрыемства - за шчыры інтарэс да гульні ў футбол.

Прыемны момант уручэння падарункаў ад Беларускай федэрацыі футболу завяршыў ход сустрэчы ў кожнай са школ.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/