Фізкультура не прызнае бар'ераў



Раённае спартыўнае свята да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту прайшло на спартыўнай пляцоўцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Арганізатары свята - аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзят-лаўскага райвыканкама, Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Удзельнікамі мерапрыемства сталі працоўныя калектывы фізічнай культуры арганізацый, КСУПаў, установаў адукацыі, навучэнцы раённых школ рознага ўзросту.

Кіраўніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталлі Белаус аб гатоўнасці ўдзельнікаў да правядзення раённых спартыўных мерапрыемстваў далажыў галоўны суддзя спартыўнага свята Дзмітрый Ёда.

Наталля Белаус адзначыла, , што ў гэты святочны дзень на спартыўнай пляцоўцы сабраліся тыя, для каго фізічная культура і спорт сталі не проста прафесіяй, хобі, але і стылем жыцця. Яна пажадала ўсім прысутным моцнага здароўя, новых перамог і дасягненняў.

Са словамі віншаванняў звярнуўся да ўдзельнікаў свята старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі, пажадаў здароўя, новых здзяйсненняў і дасягненняў у спорце, а жаданне займацца спортам пранесці праз усё жыццё. Ён падзякаваў кіраўніку аддзела адукацыі, спорту і турызму, трэнерам Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і іх выхаванцам за шэраг перамог у розных відах спорту ў абласных і раённых спаборніцтвах.

Права ўзняць нацыянальны сцяг было даверана капітану каманды Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Адразу пасля заканчэння ўрачыстага адкрыцця спартыўнага свята на старт паклікала лёгкаатлетычная эстафета, асноўная задача якой - здача нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Адначасова праводзіліся спаборніцтвы па шахматах. Апошнімі на старт паклікалі спаборніцтвы па бегу на розныя дыстанцыі.

У выніку пераможцамі сярод навучэнцаў установаў адукацыі сталі школьнікі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, другое месца атрымалі навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы, трэцяе месца - у Гезгалаўскай сярэдняй школы.

Лепшымі па выкананні нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, КСУПаў і ўстановаў адукацыі сталі прадстаўнікі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца атрымалі работаю КСУП "Хвінявічы", трэцяе - у спартсменаў ТАА "Ізакам".

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/