Ёлка жаданняў



У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава ў рамках акцыі "Нашы дзеці" прайшоў раённы навагодні ранішнік для адораных дзяцей.

У зале сабраліся самыя творчыя і паспяховыя навучэнцы, пераможцы і прызёры алімпіяд, даследчых праектаў, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў.

Павіншаваць іх прыйшлі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Бвлаус, галоўны спвцыяліст аддзела Алена Гарановіч.

Андрэй Садоўскі павіншаваў прысутных з надыходзячымі святамі. Падзякаваў моладзі Дзятлаўшчыны за тое, што яны сваімі дасягненнямі, перамогамі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй прадстаўляюць нашу малую радзіму, любімую Дзятлаўшчыну далека за яе межамі.

Сустрэча праходзіла ў фармаце інтэрактыўнага цімбілдзінга "#ЕЛКАЖЕЛАНИЙ ИЛИ#МЕЧТЫ#СБЫВАЮТСЯ#".

Яго задачамі было падвесці вынікі Года малой радзімы і 75-годдзя Вялікай Перамогі, прадэманстраваць дасягненні лепшых вучняў Дзятлаўшчыны. Для гэтага вядучыя праекта выбралі розныя формы — інтэрв'ю, віктарыны, відэапасланні, апытанні, гульні, флэш-моб.

Дзед Мароз і Снягурачка выказалі словы падзякі старшыні Дзятлаўекага раённага выканаўчага камітэта Андрэю Садоўскаму за аказаную дапамогу, праяўлены клопат і ўвагу, садзейнічанне ў падрыхтоўцы і правядзенні навагодняга дабрачыннага свята і правядзенні акцыі "Нашы дзеці". На памяць гасцям яны ўручылі навагоднія сувеніры, а дзеці атрымалі традыцыйныя салодкія падарункі.

Да віншаванняўдалучылася начальна аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, якая выказала ўпэўненасць, што наперадзе ў паспяховых юнакоў і дзяўчат - новыя гарызонты і пажадала, каб школьнікам заўсёды спадарожнічалі ўдача і старанне.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/