"Ёлка жаданняў"



3 11 снежня 2019 года па 16 студзеня 2020 года Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць традыцыйную да-брачынную кампанію "Ёлка жаданняў".

На Дзятлаўшчыне да мерапрыемства таксама далучыліся пярвічная прафсаюзная арганізацыя Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы і клуб "Нам гады не бяда".

Валанцёры гэтых аб'яднанняў разам са старшынёй раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галінай Касцюк наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу Марыны і Аляксандра Шэлегаў.

На гэты раз Дзед Мароз са Снягурачкай і іх сябры-валанцёры прынеслі для дзяцей не толькі салодкія падарункі, але
і цацкі на любы густ, а таксама вялікі канструктар. Падрыхтаваць гэтыя падарункі дапамаглі індывідуальныя прадпрымальнікі Тамара Марчанка, Мікалай Шалевіч, Людміла Кулеш і ка-лектыўДРБУ-119.

Аляксандр Леанідавіч і Марына Генадзьеўна гасцінна сустрэлі ўдзельнікаў дабрачыннай кампаніі, радаваліся ім і дзеці. Яны з задавальненнем пачыталі Дзядулю Марозу вершы, падзякавалі за цукеркі і цацкі. Дарослыя і малеча разам павадзілі вясёлы навагодні карагод.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/