Дзяцей сабрала "Вясёлка"



Кожныя канікулы ў Лявонавіцкай базавай школе збірае дзяцей школьны аздараўленчы лагер "Вясёлка", дзе ўсе знаходзяць сабе занятак па душы.

Гэта самыя розныя конкурсы, займальныя віктарыны, незабыўныя падарожжы, спартыўныя баталіі, экскурсіі, сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій і цікавымі людзьмі. Выхавальнікі робяць усё, каб навучэнцам было весела і цікава праводзіць канікулы.

Не сталі выключэннем і зімовыя канікулы. Кожны дзень у лагеры "Вясёлка" быў для выхаванцаў своеасаблівым, але найбольш запомніўся дзецям навагодні ранішнік, які прайшоў пад назвай "Навагодняя перазагрузка".

На навагодні ранішнік да вучняў школы завіталі прадстаўнікі Дзятлаўскага лясгаса, якія ўручылі салодкія падарункі членам школьнага лясніцтва і гіажадалі поспехаў, далейшага плённага супрацоўніцтва.

Вольга ШАЛЕСНАЯ, выхавальнік Лявонавіцкай базавай школы

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/