Дзятлава ў сэрцы маім



2 ліпеня горад Дзятлава адзначыў 520-годдзе. На плошчы 17 Верасня пад акампанемент Наваельнянскага зводнага духавога аркестра пачалося
ўрачыстае адкрыццё свята "Дзятлава ў сэрцы маім".

На сцэне разгарнулася сапраўднае прадстаўленне. У XXI стагоддзе прыбылі вялікі князь літоўскі і яго світа, каб павін-шаваць Дзятлава са значным юбілеем. Вядучыя ўрачыстага мерапрыемства. ўзгадалі гістарычныя падзеі, звязаныя з нашым горадам, таксама агучылі імёны знакамітых дзятлаўчан.

Са словамі віншаванняў да жыхароў і гасцей раёна звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён адзначыў, што юбілей Дзятлава - свята ўсіх, для каго важны наш горад, хто ганарыцца яго гісторыяй і багатымі традыцыямі.

У горада-юбіляра шмат поспехаў, і гэта ўсё - дасягненні людзей, якія ўносілі і ўносяць уклад у развіццё сваёй Дзятлаўшчыны: і ветэраны, якія прайшлі суровыя ваенныя гады, і тыя, хто прымаў актыўны ўдзел у адраджэнні і развіцці сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, культуры, прамысловасці, будаўніцтва.

Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта была заснавана Кніга Славы Дзятлаўскага раёна. У яе заносяцца імёны лепшых прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны, якія ўнеслі значны уклад у развіццё горада і раёна.

Ганаровае права вынесці Кнігу Славы прадаставілі Яўгеніі Лявончык, пвраможцы абласнога этапу Рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве і абласной даследчай канферэнцыі, і Аляксею Пацыновічу, пераможцу і прызёру абласных конкурсаў, фіналісту міжнароднага конкурсу інавацыйна-даследчай дзейнасці.

Аляксандр Дубовік уручыў пасведчанні аб занясенні ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна Веры Сёмуха i Iосiфу Лайло (пасмяротна, пасведчанне атрымала яго дачка).

На працягу мерапрыемства для гледачоў выступалi артысты раёна i Гродзенскай вобласцi.

Юлiя Бакуновiч

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/