Дзятлаўскія каманды -зноў пераможцы!



20 сакавіка ў спартыўнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшлі заключныя гульні першага круга мужчынскага і жаночага чэмпіянатаў Гродзенскай вобласці па валейболе.

Нашы зборныя прадоўжылі пераможныя серыі. Жанчыны абыгралі каманду Свіслацкага раёна з лікам 3:0, мужчыны былі мацнейшыя за слонімскіх валейбалістаў - 3:1.

27 сакавіка ў рамках другога круга першага тура дзятлаўскія зборныя правядуць выязныя паўторныя спарынгі: жанчыны сустрэнуцца з валейбалісткамі з каманды АСДЮШАР імя А. Сапегі-05 у Гродне, мужчыны - з камандай "Масты-1" у Мастах.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/