Дзятлаўская жаночая валейбольная каманда - у фінале



Перадапошні этап чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе за выхад у фінал сабраў валейбалістак Дзятлаўскай каманды на стыкавых гульнях 5 і 9 мая. Першая гульня прайшла 5 мая на спартыўнай пляцоўцы ў горадзе Ваўкавыску. Агульны залік 3:2 на карысць каманды з Ваўкавыска.

Трэнер Васіль Русін каменціруе:
- Дзятлаўская каманда пачала ўпэўнена: як вынік - перамога ў дзвюх партыях. У трэцяй партыі дапусцілі шмат недарэчных памылак. Каманда з Ваўкавыска выйшла ў адрыў і ўпэўнена выиграла партыю з лікам 25:14. Чацвёртая партыя праходзіла "пад дыктоўку" гаспадароў спартыўнай пляцоўкі. Затым каманды практычна зраўнялі лік, пасля чаго нашы валейбалісткі дапусцілі памылку на падачы пры ліку 23:24 і прайгралі 4-ю партыю. Па пятай партыі можна сказаць, што гульня нагадвала арэлі: то наперадзе дзятлаўская каманда, то лідыравала каманда з Ваўкавыску, а напрыканцы партыі нашы дзяўчаты дапусцілі некалькі памылак і прайгралі з лікам 14:16.

Другая стыкавая гульня адбылаоя 9 мая таксама на спартыўнай пляцоўцы горада Ваўкавыска, дзе дзятлаўская каманда згуляла з гаспадарамі. Вынікам спаборніцтваў стаў лік 3:0, перамога - на баку дзятлаўчанак.

Трэнер каманды Васіль Русін дзеліцца:
- Перад пачаткам стыкавой гульні разабралі памылкі мінулай сустрэчы. Каманда адразу накіравалася на гульню, упэўнена ішла да перамогі. Ход гульні дыктавалі нашы валейбалісткі. Атакавалі разнастайна: і першым, і другім тэмпам. Выдатна працаваў двайны блок, з падстрахоўкай. Даводзілі мяч да связуючага, моцна падавалі, добра згулялі ў абароне. Настрой бадзёрасці пранеслі праз усю гульню. Такім чынам, дзятлаўская жаночая валейбольная каманда - у фінале.

Фінальная сустрэча чэмпіяната Гродзенскай вобласці па валейболе адбудзецца ў Гродне ў Лядовым палацы ў суботу 26 мая. Сапернік - каманда-пераможца стыкавых гульняў Лідскага раёна.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/