Дзятлаўчанін - сярэбраны прызёр міжнародных спаборніцтваў



III Адкрыты летні чэмпіянат Беларусі па легкай атлетыцы сярод ветэранаў спорта прайшоў у чэрвені ў горадзе Гродне.

Праграма спартыўных спаборніцтваў уключала такія дысцыпліны, як бег на дыстанцыі рознай адлегласці, бег на 80 і 100 метраў з бар'ерамі, эстафетны бег 4x100 метраў, скачкі ў даўжыню і вышыню, штурханне ядра, кіданне кап'я, дыска і молата і іншыя.

Пераможцы сярод мужчын і жанчын вызначыліся па 10 узроставых катэгорыях ад 35 да 80 гадоў і старэйшыя. Прыняць удзел у спаборніцтвах, якія набылі статус міжнародных, у сталіцу Прынёмання прыехалі 184 спартсмены з 7 краін свету - Латвіі, Літвы, Казахстана, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі.

У складзе зборнай каманды Беларусі на чэмпіянаце выступілі лёгкаатлеты Гродзенскай вобласці. У 22 дысцыплінах прынялі ўдзел прадстаўнікі з горада Гродна, Дзятлаўскага, Лідскага, Астравецкага, Шчучынскага раёнаў. На іх рахунку - 21 узнагарода, 16 з якіх залатыя, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.

Сярэбраны медаль у скарбонку рэспубліканскіх і раённых дасягненняў прынёс намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Аляксандр Кучынскі.

У спаборніцтвах па бегу на дыстанцыю 100 метраў ва ўзроставай трупе ад 40 да 44 гадоў
Аляксаидр Мікалаевіч прыйшоў да фінішу другіім, нязначна саступіўішы лёгкаатлету з Эстоніі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/