Дзятлаўчане паспаборнічалі за першае месца



Абласны занальны этап рэспубліканскага турніру па футболе

"Кубак CoCA-Cola. Уступай у гульню" сярод хлопчыкаў і дзяўчынак прайшоў у Дзятлаве на стадыёне "Колас".
Удзельнікамі сталі футбольныя каманды з Дзятлава, Навагрудка і Зэльвы.

На пачатку спартыўных спаборніцтваў павітаў футбалістаў, трэнераў і ўдзельнікаў турніру галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. Права ўзняць нацыянальны сцяг даверылі капітану каманды дзяўчынак сярэдняй школы №3 Карыне Шостак.

Спартыўныя пляцоўкі стадыёна "Колас" дазволілі правесці адразу некалькі гульняў сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.

Першымі згулялі матч каманды хлопчыкаў з Дзятлава і Навагрудка. 3 лікам 0:1 перамагла каманда футбалістаў з Навагрудка.

Другую гульню паміж сабой сыгралі спартсмены з Зэльвы і Навагрудка. Вынікам гульні стаў лік 0:2 - перамога на баку Навагрудка.

Апошнім стаў матч паміж камандамі Дзятлава і Зэльвы, з лікам 1:0 перамаглі футбалісты з Дзятлава.

Па выніках турніру каманды футбалістаў з Навагрудка і Дзятлава паспаборнічалі ў абласньім фінальным турніры "Кубак Соса-Соlа. Уступай у гульню".

Завяршылася сустрэча прыемнымі падарункамі, якія ўручылі ўдзельнікам футбольнага турніру прадстаўнікі гандлёвай маркі "Кока-кола Бэврыджыс".

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/