Дзятлаўчане бягуць!: У раёне стартаваў праект #velcombegom



Першая сімвалічная дабрачынная эстафета "Бегущие города" праекта #velcombegom стартавала ў горадзе Дзятлаве на стадыёне "Колас", арганізатарамі якой сталі работнікі Дзятлаўскага раеннага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Дзятлаўчане, якія выйдуць на прабежку ў любы час сутак з 20 па 26 жніўня, могуць ўнесці свой уклад у дапамогу Гродзенскаму абласному цэнтру медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.

Для ўдзелу ў акцыі на прабежкі трэба выйсці са смартфонам або любым мабільным фітнэс-дадаткам, а затым зрабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем свайго выніку і хэштэгамі #velcombegom #grodno. Атрыманыя ў час акцыі сродкі накіруюць на набыццё медыцынскага абсталявання і паляпшэнне ўмоваў знаходжання ў цэнтры.

Праект #velcombegom - дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі Velcom, накіраваная на дапамогу дзецям, якія жывуць у нястачы, дзіцячым медыцынскім установам, і адначасова на папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод беларусаў. Забегі #velcombegom праводзяцца штогод, пачынаючы з 2015 года.

Па выніках акцыі фінансавую дапамогу ўжо атрымалі Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў, Івянецкая школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі апорна-рухальнага апарата, спецыялізаваныя інтэрнаты ў Рэчыцы і Асіповічах, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі, Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/