19 сакавіка ў спартыўнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшло першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат 2005-2007 гадоў нараджэння ў праграме раённай спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд установаў адукацыі: гімназія № 1 і сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава, Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, Гезгалаўская, Дварэцкая і Казлоўшчынекая сярэднія школы.
Па выніках гульняў месцы размеркаваліся наступным чынам: чэмпіёны - Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, сярэбраныя прызёры - Гезгалаўская сярэдняя школа, бронзавыя пераможцы - гімназія № 1 горада Дзятлава.
Пераможцам спаборніцтваў уручылі кубак і грашовы сертыфікат.
Таксама чэмпіёны і прызёры раённага першынства былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/