Дзеці нашы - актыўныя і крэатыўныя



Як і па ўсёй Беларусі, у Раготнаўскім дзіцячым садзе-базавай школе актыўна праходзіла акцыя "Нашы дзеці". Педагогі, работнікі і навучэнцы ўстановы актыўна ўключыліся ў рэалізацыю мерапрыемстваў у рамках акцыі. Усе разам займаліся ўпрыгожваннем школы, рыхтавалі падарункі для дзяцей-інвалідаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Самы актыўны ўдзел у акцыі "Цуды на Каляды" прынялі дзеці з сям'і Алены Мацюк. Дзіяна Пачук, навучэнка 7 класа, паўдзельнічала ў раённым конкурсе "Чырвоная рукавічка".

Па выніках акцыі "Зробім свет чысцейшым" самых актыўных удзельнікаў - Віталя Сямашку і Арцёма Кіслага ўзнагародзілі салодкімі падарункамі.

Надзея КАНЯВЕГА, настаўніца Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/