Дружная кагорта хлебаробаў



Віншавалі перадавікоў КСУП "Дварэц-Агра"

Пачатак бягучага тыдня абвясціў новыя перамогі аграрыяў. 8 жніўня віншавалі з працоўнымі дасягненнямі адказных рупліўцаў палеткаў КСУП "Дварэц-Агра": лепшымі ў гаспадарцы сталі сямейны экіпаж камбайнераў Андрэя і Сяргея Ляўкевічаў, якія не першы год працуюць у тандэме на камбайне КЗС-1218, і вадзіцель МАЗ-555147 Дзмітрый Маліка, які сёлета працуе на адвозцы збожжа ад камбайнаў.

Павіншаваць працаўнікоў, перадавікоў сёлетняга жніва прыехалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Сяргей Халява і старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева. Яны пажадалі хлебаробам моцнага здароўя, радаснага настрою, новых дасягненняў, сямейнага дабрабыту і, нягледзячы ні на што, упэўненасці ў заўтрашнім дні, уручылі Падзячныя лісты і сертыфікаты на атрыманне грашовых прэмій, а таксама падарункі з прафсаюзнай сімволікай.

Словы віншаванняў перадавікам раёна выказалі старшыня Дзятлаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Андрэй Сатараў, старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, кіраўнік КСУП "Дварэц-Агра" Дзмітрый Каско, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Сачык.

Яны выказалі хлебаробам падзяку за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі, высокія паказчыкі ў працы, старание. Праца лепшых работнікоў раёна была адзначана каштоўнымі падарункамі.

Музычныя віншаванні хлебаробы прымалі ад работнікаў Дварэцкага дома культуры.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/