Дом на 72 кватэры ўзвядуць у Дзятлаве



5 лютага ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў сход з грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллевых умоваў. 3 імі сустрэліся спецыялісты аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, ААТ "ААБ Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк", а таксама будаўнічай арганізацыі.

Жадаючым палепшыць жыллёвыя ўмовы расказалі аб тым, што ў Дзятлаве па вуліцы Навагрудскай вясной 2021 года пачнецца ўзвядзенне 72-кватэрнага дзевяціпавярховага жылога дома. Пабудаваць яго збіраюцца за сем месяцаў і плануюць здаць у эксплуатацыю ўжо гэтай восенню.

Аб парадку будаўніцтва 72 новых кватэр, іх плошчы і кошце расказалі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі і начальнік камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "УКБ Слонімскага раёна" Людміла Заяц.

Юрый Залеўскі зазначыў, што дзевяціпавярховы дом будзе будавацца паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2017 № 240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў". Сярод 72 кватэр гэтага жылога дома - 3 - аднапакаёвыя, 3 -чатырохпакаёвыя, 33 - двухпакаёвыя, 33 - трохпакаёвыя.

У доме будзе цэнтральнае ацяпленне і электрычныя пліты. Побач з ім - паркоўка, дзіцячая пляцоўка. Дакументы на дом ужо аформлены, пачаты падрыхтоўчыя работы.

На агульнай чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў у раёне знаходзяцца 540 чалавек. У першую чаргу пабудаваць кватэры ў новым доме будзе прапанавана льготнай катэгорыі грамадзян, а пасля - астатнім чаргавікам.

Людміла Заяц адзначыла, што адзін метр квадратны ў новых кватэрах з аддзелкай будзе каштаваць 1292 рублі, без аддзелкі - прыкладна 1127 рублёў. Агульная плошча кватэр складзе: аднапакаёвых 42,71, двухпакаёвых - 55,11, трохпакаёвых - 66,42 (студыі) і 78,67 метра квадратнага, чатырохпакаёвых - 91,14. Адпаведна іх кошт з аддзелкай пры заключэнні дагавора на будаўніцтва будзе складаць: аднапакаёвых - 55 181,32 рубля, двухпакаёвых - 71 202,12 рубля, трохпакаёвых - 85 814,64 (студый) і 101 641,62 рубля, чатырохпакаёвых - 117 572,88 рубля.

Пры звароце ў банк на субсідзіраванне будуць мець права шматдзетныя сем'і; дзеці-сіроты; сем'і, дзе гадуюцца інваліды; ваеннаслужачыя, міліцыянеры і ратаўнікі; сем'і, дзе гадуюцца не менш за двое дзяцей.

Пры адкрыцці крздытных ліній пэўны працэнт ад сумы для іх бўдзе пагашацца дзяржавай. Сам крэдыт даецца пад 5 % на 20 гадоў. Аднак банк не крэдытуе поўны кошт аднаго метра квадратнага жылля, а толькі - 817 рублёў за яго.

Сума крэдыту залежыць ад колькасці членаў сям'і. Для чатырох чалавек яна складзе - 65 360 рублёў, для пяці - 81 700 рублёў, для шасці - 98 040 рублёў.

Пры гэтым, для пагашэння поўнага кошту жылля шматдзетныя сем'і могуць скарыстацца сямейным капіталам. Калі ў маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў ёсць чэкі "жыллё", іх таксама можна выкарыстаць для аплаты.

Для зніжэння кошту жылля можна адмовіцца ад аддзелкі. Яшчэ адзін варыянт разлічыцца за кватэру - узяць дадатковы крэдыт у банку, але ён будзе выдавацца ужо пад большы працэнт.

Умовы крэдытавання для прысутных патлумачылі спецыялісты ААТ "Беларусбанк" Галіна Юргелевіч і ААТ "Белаграпрамбанк" Святлана Шафарэвіч. Пакуль што толькі два гэтыя банкі выдаюць насельніцтву крэдыты на будаўніцтва жылля.

Усе жадаючыя ў час размовы мелі магчымасць задаць свае пытанні спецыялістам.

Напрыканцы Юрый Залеўскі заклікаў па больш падрабязныя тлумачэнні звяртацца ў службу "Адно акно" райвыканкама і крэдытныя аддзелы банкаў, паколькі сацыяльныя катэгорыі і склады сем'яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, розныя, значыць, і умовы крэдытавання і аплаты за кватэры для іх будуць рознымі.

Таксама папрасіў паведаміць у райвыканкам аб змяненнях у сем'ях, калі такія адбыліся, паколькі цяпер адбываецца зверка асабістых даных чаргавікоў. Заклікаў не марудзіць з афармленнем дакументаў, калі прыйдзе паведамленне з запрашэннем да будаўніцтва.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/