Добрая традыцыя "Сырной страны"



У адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод" ёсць добрая традыцыя: у Дзень пажылых людзей віншаваць былых работнікаў прадпрыемства, якія аддалі вытворчаму працэсу на заводзе дзясяткі гадоў жыцця, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Кожная такая сустрэча для былых працаўнікоў — гэта свята, якога яны чакаюць цэлы год. Традыцыйныя святочныя мерапрыемствы дазваляюць ім сустрэцца, пагутарыць, даведацца шмат новага і цікавага пра свой завод. Не стаў выключэннем і 2017 год.
Напярэдадні Дня пажылых людзей "Сырная страна" гасцінна адчыніла дзверы для сваіх ветэранаў працы. Восень у гэты дзень таксама парадавала людзей сонцам і цяплом, а таму асабліва прыемна было прайсціся па добраўпарадкаванай тэрыторыі завода, сфатаграфавацца на памяць.

Прадоўжылася сустрэча ў актавай зале прадпрыемства. 3 пажаданнямі і віншаваннямі да прысутных звярнуўся дырэктар ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" Вадзім Палюховіч. Ён падзякаваў былым работнікам за добрасумленную працу, вопыт, якім яны дзеляцца з маладымі калегамі, расказаў пра апошнія дасягненні "Сырной страны". Так, на нядаўнім фестывалі "Тэорыя вялікага сыру" ў Гродне, дзе малочную прадукцыю прадстаўлялі 19 галіновых прадпрыемстваў Беларусі, дзятлаўскія сыраробы атрымалі дзве ўзнагароды. У конкурсе сыроў з чэдарызацыяй сыр "Chedder Gold" быў адзначаны дыпломам другой ступени Дыпломам за першае месца ў групе сыроў з высокай тэмпературай нагрэву адзначаны сыр "Cheese BUM".

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/