Добрае, мілае, пяшчотнае свята



3 жартаў, гумару і падарункаў пачаўся ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці святочны канцэрт, прымеркаваны да 8 Сакавіка.

Абаяльныя мужчыны-вядучыя адзначылі, што ў гэты дзень усе жанчыны адчуваюць сябе дамамі сэрца, а мужчыны - доблеснымі рыцарамі. Першаму рашылі прадаставіць магчымасць прызнацца ў сваіх пачуццях прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандру Дубовіку. Ён пажадаў жанчынам быць заўжды прыгожымі і пяшчотнымі, любячымі і любімымі, моцнага здароўя, міру, аптымізму і згоды, дабрабыту, каб не ведалі гора і смутку, каб быў шчаслівым іх лес, а кожны дзень быў святам, напоўненым любоўю і радасцю.

У святочнай і ўрачыстай абстаноўцы тром жанчынам Дзятлаўшчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, ён уручыў ордэны Маці. Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі, гэтай узнагароды былі ўдастоены Алена Губко, Таццяна Кармазін, Таццяна Касцюк.

На працягу ўсяго канцэрта вядучыя думалі-гадалі, што ж лепш дарыць на свята жанчынам; разважалі, чаго хоча жанчына; выяснялі, якая ў жанчыне загадка. А хлопчыкі-вядучыя спрачаліся, як лепш адсвяткаваць гэты дзень, як зразумець, што свята надышло, чым парадаваць мілых дам. Але ўсе пагадзіліся з тым, што гэта добрае, мілае, пяшчотнае свята і адно з самых любімых не толькі для жанчын, але і для мужчын. Прыгожыя лірычныя песні і завадныя танцы дарылі ўсім прысутным на канцэрце жанчынам дарослыя артысты і юныя зорачкі Дзятлаўшчыны.

Святлана ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/