Дарога ў некалькі лёсаў



Еўдакія Рыгораўна Улога - настаўніца пачатковых класаў Хвінявіцкай школы. Яе працоўная дзейнасць на ніве адукацыі адзначана адной з высокіх педагагічных узнагарод - нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".

Цяжка пачаць... Так цяжка прывесці думкі да ладу і пачаць пісаць пра чалавека, які стаў для цябе адкрыццём, загадкай. Крышачку разгаданай, але толькі крышачку...

Наша жыццё складаецца з эпізодаў, розных, паласатых, чорна-белых эпізодаў. Давайце прагледзім некаторыя з іх пад назвай "Дусечка, Дуся, Еўдакія Рыгораўна".

Я ўсё яшчэ кахаю цябе

Жнівеньская нарада. Пачатак двухтысячных. 3 якой цяжкасцю яна дамаглася выступлення перад калегамі на сцэне. Выступлення не па сутнасці, не пра дасягненні школьнага жыцця і не пра перамогі на алімпіядах, а пра свае, пра асабістае, пра набалелае. ей далі гэтае слова. Таму што яно і было па той самай сутнасці, самай галоўнай, самай важнай сутнасці - беражыце людзей, пакуль яны жывыя, памятайце людзей па справах іх, па душы іх, па ўчынках іх.

Яна чытала верш пра мужа. Можа быць, трохі доўгі і незразумелы тым, хто не ведаў ні яе, ні яе мужа - былога дырэктара Хвінявіцкай школы Аляксандра Трафімавіча Улогу. Але гэта ж было не так і важна. У словах жонкі, паплечніцы, сябра гучала вечнае, як свет, праўдзівае: боль, горыч і гонар. Яна была шчаслівая ў сваей скрусе і ганарылася тым, што неба паслала ей некалькі дзесяцігоддзяў сумеснага жыцця з каханым.

А яго няма. Ён адышоў. Але Еўдакія не магла змірыцца з гэтым. Першы год ездзіла ў розныя гарады Савецкага Саюза на экскурсіі, усё шукала яго. Па тургенеўскіх і пушкінскіх месцах, на радзіме Салтыкова-Шчадрына. ей здавалася, што ён недзе ёсць, жывы, але згубіўся і не можа знайсці дарогу дадому. А яна яго абавязкова сустрэне і прывязе. I зноў будзе ўсё па-ранейшаму. Не магла і думкі дапусціць, што ён памёр, проста не магла.

А лес біў, і біў, і біў... За што? Хіба можам мы зразумець, за што? Можа быць, за тое, што парушаем законы Сусвету, законы гармоніі: роспач - смяротны грэх. Смерць сына, Аляксандра Аляксандравіча ў 2002 годзе, потым яго жонкі. На руках Еўдакіі Рыгораўны застаюцца дзве ўнучкі - Люда і Оля. Яна гадавала іх, давала не толькі прытулак, адзенне і ежу, аддавала ўсю сябе -замяніла маці і бацьку. Але і ў дзяўчынак усё склалася нё так гладка, як хацелася б.

Яна чытае мне свае белыя вершы павольна, рытмічна, незвычайным тембрам. Слухаю ўважліва, пранікаюся, пачынаю разумець, як мне здаецца, яе боль, яе пакуты. Голас закалыхвае, супакойвае. I цёплая сляза коціцца па маёй шчацэ, і абруч моцна сціскае горла. Я не саромеюся сваей слязы - хай цячэ. I мне палягчэе, сыдзе і мае патаемнае, набалелае кудысьці ў нябёсы, у сусвет. I дай Бог, адаб'ецца дабром на зямлі маім дзецям і ўнукам.

Яна забывае некаторыя радкі, потым успамінае і расказвае далей. Усё па памяці. А я слухаю, слухаю, слухаю. I захапляюся гэтай жанчынай з вялікай душой. Моцнай і слабой, вясёлай і маркотнай, прыгажуняй і патрапанай гадамі старой. Не, не... Не старой! Так яе не назавеш. Роўная спіна, ясны погляд, прычоска на падфарбаваных валасах, гарнітурчык. Пры поўным парадзе. Вось у каго варта павучыцца быць лэдзі!

Карані

Еўдакія Рыгораўна родам з Крычаўскага раёна, з вёскі Охар. Нарадзілася 14 сакавіка 1927 года ў сялянскай сям'і. 3 дзяцінства навучылася рознай сельскай працы, дапамагала маці. Была дзяўчынкай прывабнай, з прыгожымі, трохі кучаравымі чорнымі валасамі. Колькі перажыла гэтая дзяўчынка ў гады Вялікай Айчыннай вайны, нават сказаць цяжка. Шмат разоў стаяла на краі абрыву, на мяжы паміж жыццём і смерцю.

Мясцовасць іх была партызанская. Побач з вёскай працякала рака Сож. Ha іх баку - немцы, на супрацыпеглым - лес Васілеўшчына, там партызаны. Веска была спалена карнікамі, толькі іх дом па шчаслівай выпадковасці застаўся цэлы.
I яны выжылі, хаваліся некаторы час у лесе. Есці не было чаго, часам выратоўваў лес, але хадзіць туды было небяспечна. Успамінае, як аднойчы вырашыла схадзіць па маліну (а яе там было так шмат, што за колькі гадзін назбіраеш цэлае вядро. Ды якая смачная, сакавітая!). Гэты паход запомніўся на ўсё жыццё: і маліну ўсю рассыпала, і ледзь уратавалася, сустрэўшыся з разведчыкамі, якія сачылі за нямецкім берагам Сожа, рыхтавалі акцыю. А яшчэ і вяртацца назад было небяспечна: раптам убачаць і вырашаць, што ідзе ад партызан - расстрэл на месцы. Прыйшла дадому ледзь жывая, прыпала да мамы, уся дрыжачы ад страху, і забілася ў істэрыцы. Больш такіх неабдуманых паходаў не здзяйсняла. Жыццё даражэйшае.

Але быў у яе ваенным юнацтве і адзін рамантычны выпадак. Рамантычны і трагічны адначасова. Адбывалася ўсё вясной 1944 года. Нашы ўжо вызвалялі Беларусь. Дуся пайшла на Сож паласкаць бялізну і сустрэла маладога чырвонаармейца. Паразмаўляла з ім. Ды так яму спадабалася, што той узяў яе адрас і сказаў, што абавязкова вернецца пасля вайны.

Прайшло некалькі дзён. Прыходзіць у іх вёску незнаемы мужчына і шукае Дусю. Знайшоў. Аказалася, што той хлопец загінуў, а перад смерцю папрасіў, каб мужчына адшукаў Дусю і перадаў, што ён яе пакахаў і памірае з думкай пра яе. Шкада было хлопца, але нічога не зробіш - вайна.

Саша і Дуся

Дуся скончыла Крычаўскае педвучылішча і паехала з сяброўкамі па размеркаванні ў Дзятлаўскі раён. У іншых раёнах не знайшлося адразу некалькі месцаў, каб іх працаўладкаваць. Працавала тры гады ў Аляхновічах настаўніцай пачатковых класаў. Потым перавялася ў Баравікі. Не ведала, дзе гэтыя Баравікі знаходзяцца, прыйшла на базар у Дзятлава і стала шукаць людзей з Баравікоў. Знайшла мужа і жонку з калёсамі. Яны ўзяліся падвезці, а потым далі і прытулак, вызначылі да сябе на кватэру. Школа знаходзілася ў сялянскай хаце, паралельна ў адным класным памяшканні навучалася некалькі класаў.

Як толькі ўладкавалася, на наступны ж дзень пайшла ў Норцавічы станавіцца на камсамольскі ўлік - да гэтага тады ставіліся вельмі адказна. Прымаў дакументы Саша. Паставіў на ўлік, і яна пайшла назад пешшу тры кіламетры. Вечарэла, было крыху страшнавата. Прайшла метраў пяцьсот - павярнулася. Саша стаіць на пагорачку, махае ей рукой. I яна памахала. Так завязаліся іх цёплыя адносіны. На наступны дзень ён прыслаў вучня з запіскай, прызначыў сустрэчу. Паступова ў Дусі сабралася цэлая горка такіх запісак. Неўзабаве яны пажаніліся. Аляксандр Трафімавіч Улога працаваў настаўнікам матэматыкі.

Напярэдадні нараджэння першынца Аляксандра забіралі ў войска, далі адтэрміноўку толькі на дзевяць дзён. Дуся засталася адна. Трэба былсг і немаўлятку-сыночка глядзець, і працаваць. Зноў дапамаглі гаспадары: нанялі няньку з мясцовых жыхарак. Пакуль Еўдакія Рыгораўна на працы, сына глядзела нянька. На перапынках маладая мама бегла пакарміць - і зноў на ўрок. Такой была доля ўсіх жанчын у той час: ніякіх дэкрэтных, ніякіх выплат, ей пашанцавала: гаспадары замянілі бацькоў. Нават адпусцілі адзін раз паехаць да мужа, а ён служыў у Закарпацці.

Жылі з мужам небагата, сямнаццаць гадоў па чужых кватэрах. Яе Саша быў прыгажуном, падабаўся жанчынам, вучням але рэўнасці ніколі не адчувала - давярала мужу. Ды і падставы не даваў. Кватэра. у якой Еўдакія Рыгораўна жыве цяпер, - іх першая асабістая кватэра, атрымалі, калі Сашу прызначылі дырэктарам Хвінявіцкай школы. Адпрацаваў на пасадзе ўсяго пяць гадоў.

Памёр у санаторыі ад сардэчнага прыступу. Сама ўгаварыла паехаць адпачыць. Бачыла: стаміўся, працуе без адпачынку. Памятае: не хацеў ехаць, быццам прадчуваў нешта.

Ах, жыццё, адным ты даеш шчасце, але кароткае. А іншым - муку, але праз усё жыццё. А некаторым усё і ад разу, не шкадуючы, каб паглядзець, ці вытрымае. Вытрымала. Выстаяла. Жыве. Жыве ўсім нягодам на злосць, жыве, каб сказаць: жыццё цудоўнае нягледзячы ні на што, я люблю яго.

Сяджу і думаю: чым скончыць мой маналог пра Еўдакію Рыгораўну? Так, мабыць, тым, што мы з ей трохі падобныя. Падобныя душой, унутраным светам, тым узнёслым чалавечным стаўленнем да людзей, да свету, якое дае веру і надзею, трымае на плыні пры любых сітуацыях. Гляджу ей у вочы і разумею: нельга ніколі здавацца, трэба знаходзщь сэнс у гэтым нашым цудоўным зямным існаванні. Знаходзіць яго ў любым узросце.

Доўгіх Вам гадоў, здароўя і душэўных сіл, дарагая Еўдакія Рыгораўна, сонейка Вы наша.

Алена АБРАМЧЫК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/