Чыстыя вуліцы - сваімі сіламі



Пад эгідай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь" у межах усебеларускай акцыі па навядзенні парадку на зямлі "Чысты чацвер" на Дзятлаўшчыне прайшоў суботнік пад дэвізам "Белая Русь" - за чыстыя вуліцы".

Работнікі арганізацый і ўдзельнікі грамадскага аб'яднання выйшлі на вуліцы райцэнтра, каб уларадкаваць іх пасля зімы.
Да мерапрыемства далучыліся жыхары Новаяльнянскага і Казлоўшчынскага сельсаветаў.

Мерапрыемства стала першай ластаўкай месячніка па санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый горада Дзятлава, гарадскіх пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў. Да 24 красавіка на Дзятлаўшчыне прадоўжацца мерапрыемствы па навядзенні парадку ў месцах агульнага карыстання, на тэрыторыях могілак, мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў, а таксама на тэрыторыях, прылеглых да жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, установаў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак бытавога смецця.

Наталля АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/