Чырвоная нітачка рэаніматараў



Любая медыцынская ўстанова павінна выклікаць давер у насельніцтва і быць той інстанцыяй, дзе можна зберагчы самае дарагое - чалавечае жыццё і здароўе. У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы старанні і энтузіязм медперсаналу здзяйсняюць амаль цуд для пацыента любога аддзялення. Асабліва гэта заўважна ў аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі. Гэта самая закрытая бальнічная зона, дзе час не дзеліцца на дзень і ноч, а ідзе суцэльным патокам. Там намаганні медыкаў - быццам чырвоная нітачка-абярэг для пацыентаў, якім ратуюць жьщцё.

У штаце аддзялення сёння 22 чалавекі. Гэта няшмат, калі ўлічыць, што за год аддзяленне прымае каля 550 пацыентаў на 6 ложка-месцаў.

У аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Дзятлаўскай ЦРБ з жыццепагражаючага стану хвораму дапамагаюць выйсці рэаніматолагі-анестэзіёлагі Арцём Орсік, Андрэй Данілевіч і Аляксей Грыдзюшка, таксама працуюць два дактары-сумяшчальнікі з Ліды і Гродна.

Спецыялісты аддзялення працуюць з сучасным і якасным абсталяваннем. Апошняя тэхніка, якая была набыта, - апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, наркозна-дыхальны апарат, таксама выкарыстоўваюцца новыя маніторы.

Сучасныя апараты дазваляюць вельмі дакладна падбіраць рэжымы вентыляцыі, каб падтрымліваць самастойнае дыханне пацыента, а не замяшчаць яго цалкам. Гэта забяспечвае камфорт пацыенту і палягчае перавод на самастойнае дыханне.

Для кантролю працы сэрца выкарыстоўваецца кардыёманітор - прыбор, які ў зададзеным рэжыме фіксуе кардыяграму, вымярае артэрыяльны ціск, пульс, сатурацыю. Усе апараты рэгулярна правяраюць, кожны месяц іх тэсціруюць спецыялісты.

Сіндром эмацыйнага выгарання добра знаёмы рэаніматолагам-анестэзіёлагам, бо ў іх аддзяленні сканцэнтраваны самыя цяжкія паталогіі. Дактары пастаянна павінны быць напагатове, каб не дапусціць таго моманту, калі будзе позна дапамагчы чалавеку.

- Мы ўсе нясём адказнасць за чалавечае жыццё. Нашы пацыенты знаходзяцца ў цяжкім стане, таму зразумела, што за іх хвалююцца родныя, - расказвае загадчык аддзялення рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Арцём Орсік. - Мы павінны ўмець карэктна тлумачыць блізкім хворага пра яго стан, падтрымліваць іх. У нашай рабоце трэба захоўваць халодны розум, бо многія рашэнні прыходзіцца прымаць за лічаныя хвіліны і тэрмінова дзейнічаць.

На рабоце дактары знаходзяцца кожны дзень, улічва-ючы суботу і нядзелю. Шмат перажыванняў за пацыентаў прыходзіцца несці дадому. У гэтай прафесіі памылкі недапушчальныя, інакш нават маленькі промах можа стаць фатальным.

Разам з дактарамі ў аддзяленні працуюць медыцынскія сестры, лабаранты, санітары. Іх прaцv можна ахарактарызаваць як працу людзей, якія цалкам сПазналі сакрэты сваей прафесіі. Іх дабрыня, спагадлівасць і ўменне спачуваць выклікаюць у пацыентаў пачуццё шчырай падзякі.

Дарэчы, аддзяленню рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Дзятлаўскай ЦРБ сёлета спаўняецца 30 гадоў. Акрамя гэтага, заўтра ў тых, хто на варце нашага здароўя, прафесійнае свята - Дзень медыцынскага работніка.

Медыкі аддзялення . рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі адзначаюць, што самы складаны момант - пераканаць людзей беражліва адносіцца да свайго здароўя. У рэанімацыю трапляюць людзі з захворваннямі, якія можна было б прадухіліць пры больш дбайным стаўленні да сябе. Нават напярэдадні свайго прафесійнага свята яны думаюць пра пацыентау і жадаюць жыхарам нашага раёна перыядычна праходзіць медагляд, рабіць прафілактыку захворванняў і пры з'яўленні праблемаў рашаць іх з дапамогай спецыялістаў.

Юлія БАКУНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/