ЧАСТЫЯ ГОСЦІ "ПРАМЕНЬЧЫКА"



Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Прэабражэння Гасподня ў горадзе Дзятлаве протаіерэй Мікалай Пінчук і сестры сястрынства ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, якое дзейнічае пры храме, даўно ўзялі духоўнае шэфства над наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Айцец Мікалай і сёстры тут частыя госці.

Вось і на працягу каляднага посту ў "Праменьчыку" адбылося некалькі сустрэчаў. Айцец Мікалай расказаў наведвальнікам аддзялення аб значэнні каляднага посту і свята Нараджэння Хрыстова для праваслаўных хрысціян, паразмаўляў з прысутнымі на духоўныя тэмы.

Сёстры сястрынства ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай разам з наведвальнікамі "Праменьчыка" паразважалі на тэму: "Што такое гордасць". Таксама госці расказалі цікавую прытчу пра тры дарогі, з якіх толькі самая вузкая і непрыкметная вядзе да Бога.

Пасля сёстры і наведвальнікі аддзялення прачыталі малітоўнае правіла, падрыхтаваліся да споведзі. Служба і споведзь адбыліся на наступны дзень у храме Прэабражэння Гасподня.

В. САЛАМЕВІЧ, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/