Чарговым турнірам раённай спартакіяды работнікаў установаў адукацыі стаў шахматны



Удзельнічалі ў асабіста-камандным першынстве 13 каманд.

Шахматысты-мужчыны на першым этапе спаборніцтваў былі падзелены на тры групы. Пераможцы групаў затым аспрэчвалі прызавыя месцы ў асабістым заліку. Чэмпіёнам стаў Сяргей Калодка (СШ №3), які перамог абодвух сапернікаў. Другое месца заняў Дзяніс Бамбір (Вензавецкая школа), трэцяе — Мікалай Губко (гімназія).

Шахматысткі-жанчыны пачалі саперніцтва ў дзвюх групах. I пачалі, можна сказаць, сенсацыйна: тры ўдзельніцы першай трупы набралі аднолькавую колькасць ачкоў — па тры, пры гэтым і дадатковыя паказчыкі ў іх аказаліся абсалютна аднолькавыя. Тады для вызначэння прызавых месцаў вырашылі "згуляць у рулетку" — кінуць жэрабя. Фартуна з трох прэтэндэнтак выбрала Алену Фадзееву (Казлоўшчынскі дзіцячы сад).

У фінале Фадзеева выйграла ў пераможцы другой групы Алены Якаўчык (Дзятлаўскі ДЦРД №2). За трэцяе месца сапернічалі Наталля Губко (Хвінявіцкая школа) і Святлана Лішык (Дзятлаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі). Перамагла Наталля і стала бронзавым прызёрам. У сустрэчы за пятае месца Святлана Лябецкая гуляла супраць Алены Баковіч (Наваельнянская школа) і перамагла. Атрымалася так, што ўсе прызёры першай групы, месцы ў групе для якіх вызначыла жэрабя, затым перамаглі ў фінальных матчах.

Для каманднага заліку ачкі, набраныя кожным удзельнікам каманды, рахункаваліся. У выніку па сем ачкоў аказалася ў камандаў Дзятлаўскай гімназіі і Казлоўшчынскага дзіцячага сада. Але тут ужо абышліся без жэрабя. Бо рэгламентам турніру была прадугледжана перавага каманды з лепшым паказчыкам на жаночай дошцы. Лепшы ён аказаўся ў Алены Фадзеевай. Такім чынам каманда Казлоўшчынскага дзіцячага сада (Яўтен Фадзееў і Алена Фадзеева) стала пераможцам турніру. Другое месца заняла каманда гімназіі, трэцяе — Наваельнянеката дзіцячага сада.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, галоўны суддзя турніру, заслужены трэнер Рэспублікі Беларусь

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/