БЫЦЬ ДАСТОЙНЫМ ГРАМАДЗЯНІНАМ - ГАНАРОВА



У рамках рэспубліканскай акцыі "Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь" у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, якое падрыхтавалі сектар па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці і раенны камітэт ГА "БРСМ".

У час урачыстасці свой галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — атрымалі 11 лепшых навучэнцаў установаў адукацыі раёна — выдатнікаў вучобы, удзельнікаў навуковых канферэнцый, пераможцаў і прызёраў прадметных алімпіядаў, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў.

Павіншаваць іх з важнай падзеяй жыцця прыйшлі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама I. Крахмальчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Калодка, старшыня раённага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Л. Кашко, першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. Зенаў, першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" А. Чурай, інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. Юргель.

Прысутных павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама I. Крахмальчык:
— Віншую ўсіх з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, жадаю міру і дабрабыту. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць святочныя мерапрыемствы, на якіх школьнікам уручаюць пашпарты. Гэта сімвалічна, бо моладзь — наша будучыня, нашы надзеі. Хочацца, каб наш раэгіён развіваўся. За апошнія гады на нас звярнулі вялікую ўвагу. Летась на добраўпарадкаванне Дзятлава было затрачана звыш 104 мільярдаў рублёў. Горад Дзятлава невялікі, каля 8 тысяч жыхароў, але мы думаем аб будучыні. Спадзяёмся, што сённяшнія школьнікі, якія атрымліваюць пашпарты, вернуцца ў раён ужо маладьімі спецыялістамі і таксама будуць клапаціцца аб дабрабыце роднай зямлі. Наша краіна і рэгіён не спыняцца на дасягнутым. Хочацца, каб прыгажэлі і нашы аграгарадкі, вёскі, каб сюды ехала моладзь, імкнулася вярнуцца з новымі прафесіямі. У раёне запатрабаваны розныя спецыялісты, таму чакаем вас на роднай зямлі. А пуцёўку ў дарослае жыццё вам дасць пашпарт, які сёння атрымаеце.

Вядучыя свята, навучэнкі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Вікторыя Анушкевіч і Яна Касцюкевіч, расказалі аб гісторыі ўзнікнення пашпарта, яго значэнні ў наш час, прапанавалі прысутным паглядзець сацыяльны відэаролік "Беларусь — краіна для жыцця".

Прашпарты і падарачныя выданні "Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь" школьнікам уручылі I. Крахмальчык, А. Чурай, С. Юргель. Вокладкі на першы дакумент маладыя людзі атрымалі ад старшыні раённага савета ветэранаў Л. Кашко.

Лізавета Гульнік, навучэнка Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, ад імя равеснікаў падзякавала за віншаванні і падарункі, паабяцала, што моладзь сваей вучобай, працай, добрымі справамі будзе ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя дзятлаўскага краю, пастараецца быць дастойнай памяці дзядоў і прадзедаў, усе свае веды і сілы накіруе на тое, каб стаць сапраўднымі гаспадарамі беларускай зямлі і садзейнічаць працвітанню Рэспублікі Беларусь.

Юных грамадзян з атрыманнем галоўнага дакумента павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" А. Чурай.

Педагогі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў А. Шэіна і К. Бальшая падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята музычны падарунак — дуэтам выканалі на скрыпках кампазіцыю "Yesterday".

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/