Будуйце! 3 Божым благаславеннем і дапамогай!



Непадалёку ад галоўнага корпуса санаторыя "Радон" распачата будоўля яшчэ аднаго корпуса, чацвёртага.

Мяркуецца, што ў новым корпусе размесцяцца 72 нумары для адпачывальнікаў, і корпус будзе злучаны з галоўным пераходам. Паводле пашпарта будоўлі, тэрміны ўзвядзення аб'екта сціслыя, таму штодня тут працуе значная колькасць рабочых.

Генпадрадчыкам з'яўляўецца ТАА "Юмікс". Субпадрадныя работы па закладцы фундамента цяпер вядзе прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "АтолСтандарт" з Ліды.

30 студзеня будаўнікам давя лося крышку прыпыніць свае будаўнічыя клопаты і паўдзельнічаць у сімвалічнай закладцы ў фундамент новага корпуса асвячоных каменьчыкаў.

На ўрачыстасць сабраліся не толькі будаўнікі, але і ўдзельнікі вытворчай нарады, якая праходзіла ў санаторыі
"Радон" - намеснікі па медыцынскай частцы, галоўныя бухгалтары, адміністратары санаторыяў, якія належаць ДАТ "Белаграздраўніца".

У сімвалічнай закладцы каменьчыкаў прынялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, генеральны дырэктар ААТ "Белаграздраўніца" Васіль Сянько, галоўны доктар філіяла "Санаторый "Радон" Леанід Карпішэвіч. Кожны з іх выказаў на адрас будаўнікоў пажаданні плённай працы.

Асвяціў будоўлю і тых, хто заняты працай, протаіерэй Валерый Мануйла, настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня. Свят&р благаславіў на добрую справу.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/