Будаваць, не зніжаючы аб'ёмаў



Інфармацыйная група старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з працоўным калектывам Наваельнянскай сярэдняй школы.

У склад інфармацыйнай групы ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ала Барысенка, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Навічэнкава і старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец.

У ходзе сустрэчы акцэнт быў зроблены на пытанне аб развіцці будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь, прымаемых мерах па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу і перспектывах развіцця. Так, у 2019 годзе плануецца ажыццяўляць будаўніцтва арэндных дамоў і за кошт сродкаў прадпрыемстваў для сваіх супрацоўнікаў.

У 2020 годзе плануецца дасягнуць узроўню забяспечанасці насельніцтва жыллём 27,3 кв.м агульнай плошчы на 1 чалавека. Як і раней, стаіць задача па стрымліванні кошту будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай.

У 2019-2020 гадах для шматдзетных сем'яў плануецца пабудаваць жылля ў 5 разоў больш, чым у 2017 годзе. У бягучым годзе перад галіной стаіць задача павысіць энергаэфектыўнасць і спажывецкія якасці жылля, а таксама забяспечыць будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў з выкарыстаннем электраэнергіі ў сістэмах жыццезабеспячэння.

Аб мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў удзельнікам інфармацыйнай сустрэчы паведаміў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/