Будаўнічыя метамарфозы ў Казлоўшчыне



У перыяд летніх канікулаў установы адукацыі Дзятлаўскага раёна актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года.
Сёлета для тага, каб дзеці сустрэлі 1 верасня ў абноўленых будынках школ, будзе выкарыстана прыкладна 2,5 мільёна рублёў. У асноўным гэта бюджэтныя грошы. Асаблівая ўвага нададзена капітальнаму ремонту Казлоўшчынскай сярэдняй школы. У былым будынку Казлоўшчынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя пра-водзяцца будаўніча-мантажныя работы для стварэння асобнага корпуса школы. Усе работы плануецца завяршыць да 31 жніўня, а 1 верасня ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыць новы будынак навучальнай установы.

- Мы стараемся стварыць камфортныя ўмовы для адукацыйнага працэсу. Дадам, што на капітальны рамонт Казлоушчынскай сярэдняй школы (былы будынак ліцэя) па інвестыцыйным праекце раённага маштабу выдзелены 1 мільён 28 тысяч рублёў. Раней у дадзенай установе адукацыі праводзіліся рамонтныя работы, і сума сродкаў, якая была рэалізавана, складала 900 тысяч рублёў, - тлумачыць начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус. - Мне хочацца выказаць словы ўдзячнасці нашым органам улады: Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту, упраўленню адукацыі, Дзятлаўскаму райвыканкаму за тое, што ўсе нашы пытанні па падрыхтоўцы да новага навучальнага года вырашаюцца.

Па словах Наталлі Сяргееўны, у Казлоўшчынскаи сярэдняй школе (былым будынку ліцэя) вядзецца поўны капитальны рамонт. На дадзеным этапе 90% работ выканана, вялікая ўвага надаецца і добраўпарадкаванню тэрыторыі. Трэба адзначыць, што ў будынку зроблены капітальны рамонт даху, заменены аконныя блокі. Ужо 8 жніўня "пад ключ" здадзены ўвесь трэці паверх. Застанецца справа за малым: мыццё вокнаў, падлогі, расстаноўка мэблі. Усяго ва ўстанове адукацыі чатыры паверхі.

Генпадрадчыкам на дадзеным аб'екце будаўніцтва з'яўляецца Лідская ДСПМК-72, на субпадрадзе знаходзяцца ААТ "Будкомплекс" горада Дзятлава, ААТ "ПМК-143" горада Ваўкавыска, СТ-32 горада Ваўкавыска, Гродзенская СПМК-62.
Пасля 1 верасня будуць праводзіцца рамонтныя работы актавай і спартыўнай залаў.

Асобную падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года Наталля Сяргееўна выказвае бацькам навучэнцаў і педагогам:
- Спадзяюся, агульнымі намаганнямі школа будзе падрыхтавана, і 1 верасня дзеці змогуць ацаніць абнаўленні, будуць берагчы тое, што для іх стваралася.

У новым будынку Казлоушчынскаи сярэдняй школы (былым будынку ліцэя) стануць навучацца дзеці 5-11 класаў. Для іх будуць дзейнічаць усе інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі: камп'ютарныя класы, сучасныя навучальныя кабінеты. У старым будынку застанецца пачатковая школа. Дарэчы, там капітальны рамонт праводзіўся ў 2014 годзе, таму для адукацыйнага працэсу там таксама добрыя ўмовы.

У мінулым годзе ў Казлоушчынскаи школе праходзіла мадэрнізацыя харчблока. З'явілася новае тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне, быў выкананы капітальны рамонт памяшкання. Створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснай арганізацыі харчавання дзяцей.

Юлія БАКУНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/