Атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі



У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай акцыі "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь" ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 29 юных жыхароў раёна, якім споўнілася 14 гадоў.
Мерапрыемства ладзілася ў актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Павіншаваць юных грамадзян з атрыманнем пашпартоў прыйшлі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус, першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" Кацярына Хілімончык, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Святлана Юргель.

Урачыстая цырымонія пачалася пад гукі Гімна Беларусі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі павіншаваў прысутных з Днём Канстытуцыі і звярнуўся да юных дзятлаўчан з заклікам сур'ёзна падумаць пра будучыню і не забываць родны край, тым больш, што свой галоўны дакумент яны атрымліваюць у Год малой радзімы:
- Сёння вам уручаюць пашпарты, якія пацвярджаюць, што вы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Гэта ганарова, але і адказна, бо сапраўдныя грамадзяне лю-бяць свой край, родную гісторыю, людзей, якія жывуць побач. Вы павінны імкнуцца атрымаць цікавыя і карысныя прафесіі, і ў далейшым мы чакаем вас з дыпломамі медыкаў, інжынераў, педагогаў, будаўнікоў, працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Прыкладзіце намаганні, вучыцеся і працуйце на карысць Айчыны і абавязкова вяртайцеся ў свой родны куток - на Дзятлаўшчыну, бо і тут патрэбны працавітыя рукі. Я хачу, каб наш край, наша прыгожая Дзятлаўшчына жыла і квітнела. А гэта ажыццявіцца дзякуючы вам - моладзі, будучыні нашай краіны.

Пашпарты, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і падарачныя выданні "Я - грамадзянін Рэ-спублікі Беларусь" навучэнцам уручылі Аляксандр Бараноўскі, Аляксандр Біль, Кацярына Хілімончык, Святлана Юргель. Вокладкі на галоўны дакумент юным грамадзянам падарыў старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко. Так супала, што ў Карыны Дораш і Златы Маркавай дзень нараджэння прыпаў на дзень свята. Іх павіншавалі ў час цырымоніі і ўручылі памятныя падарункі ад раённага камітэта ГА "БРСМ".

Ганна Дудкіна, навучэнка сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, ад імя равеснікаў падзякавала за віншаванні і падарункі, паабяцала, што моладзь вучобай, дасягненнямі, творчымі справамі будзе апраўдваць званне годных грамадзян сваей Айчыны.

3 атрыманнем пашпартоў маладых дзятлаўчан павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" Кацярына Хілімончык.

Вядучыя свята Ала Чарняўская і Анастасія Голуб запрасілі прысутных на святочны канцэрт да Дня Канстытуцыі. Песні і добры настрой гледачам дарылі Аляксандр Баклушын, Галіна Сушко, Арыяна Кузьміч, Ганна Губко, Анастасія Цяцерына, Марына Варган.

Напрыканцы сустрэчы навучэнцы накіраваліся на экскурса ў краязнаўчы музей "Гісторыя Дзятлаўшчыны" сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/