Астравец - Дзятлава - 0:3



У суботу, 27 студзеня, стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па жаночым валейболе ў 1-й лізе. Дзеючы чэмпіён - каманда Дзятлава - першы матч турніру праводзіла на выездзе ў Астраўцы і была відавочна мацнейшая, перамагла 3:0 (25:7, 25:12, 25:7).

Наша каманда ў турніры 2018 года выступав ў абноўленым складзе, адзначыў трэнер каманды Васіль Русін. 3 мінулагодняга чэмпіёнскага складу засталіся Алена Бойка (Пяцэвіч), Алена Дарашкевіч, Анастасія Рагойжа, Таццяна Сцяцко.

Турнір, як і летась, пройдзе у некалькі этапаў. На першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у дзвюх групах. Дзятлава - у групе "А" з камандамі ДЮСШ №1 г. Ліды, Астравецката і Ашмянскага раёнаў. Можна ўжо са старта прагназаваць, што асноўнымі канкурэнткамі за перамогу ў групе будуць дзятлаўская і лідская каманды. Лідчанкі ў суботу перамаглі саперніц з Ашмянаў - 3:0.

Групу "Б" склалі каманды ОСДЮШОР імя Сапегі (Гродна), Свіслацкага, Слонімскага, Ваўкавыскага, Лідскага раёна.

Наступны матч Дзятлава правядзе таксама на выездзе - 3 лютага ў Ашмянах. А першы дамашні матч адбудзецца ў суботу, 10 лютага. Месца дзеяння - спартзала Дзятлаўскай гімназіі, пачатак матча прызначаны на 12.30.

Барыс ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/