Арцём Урбановіч і Дзмітрый Шафарэвіч - чэмпіёны Мінскай вобласці па каратэ



У IX Адкрытым першынстве Мінскай вобласці па каратэ ўдзельнічалі спартсмены з Мінска, Гродна, Дзятлава, Слоніма, Навагрудка, Гомеля. На турніры былі прадстаўлены і два расійскія гарады — Смаленск і Цвер.

Паспяхова выступілі ў першынстве каратысты Беларускай рэспубліканскай федэрацыі кіакушынкай каратэ "ІКО 1". Зводная каманда Федэрацыі, прадэманстраваўшы выдатную падрыхтоўку, з вялікім адрывам ад сапернікаў заняла першае агульнакаманднае месца. На рахунку каманды 45 медалёў, у тым ліку 17 залатых, 13 сярэбраных, 15 бронзавых.

Дзятлаўскі раён прадстаўлялі чатыры спартсмены: Дзмітрый Самахвал з Наваельні, Арцём Урбановіч, Дзмітрый Шафарэвіч, Анселм Асіпук з Дзятлава.

Чэмпіёнамі Мінскай вобласці сталі Арцём Урбановіч і Дзмітрый Шафарэвіч. Анселм Асіпук — бронзавы. прызёр турніру.

Міжнародны турнір прайшоў у Мінску і быў арганізаваны ініцыятыўнай групай на чале з Сяргеем Астапенкам.

Б. ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/