Англійскі на 100 балаў



Паліна Губко, выпускніца гімназіі №1 горада Дзятлава, на цэнтралізаваным
тэсціраванні атрымала вышэйшы бал.

Яе знак задыяка належыць да знакаў вогненнай стыхіі, якія валодаюць такімі якасцямі, як рознабаковае развіццё, сумленнасць. прывабнасць, таленавітасць.

Дзяўчына мела толькі выдатныя вынікі ў вучобе. Атрымала атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору, узнагароджана залатым медалём.

Выдатную вучобу яна заўсёды спалучала з актыўнай пазаўрочнай дзейнасцю. На цэнтралізаваным тэо ціраванні ў Паліны вышэйшы бал па англійскай мове.

Гэта добразычлівая, сціплая, уважлівая, працавітая дзяўчына. Яна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у адна класнікаў, аднагодкаў, настаўнікаў.

Паліна Губко - гонар гімназіі і раёна. Не аднараэова з'яўлялася пераможцай раённай навукова-практычнай канферэнцыі на вучэнцаў "Старт у навуку" ў секцыях "Хімія" і "Фізіка", у лістападзе 2017 гада стала ўладальніцай дыплома III ступені IX абласнога конкурсу работ даследчага характеру (канферэнцыі) "Крыштальная Альфа" па хіміі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/