АЛЯКСАНДР КІВУЛЯ: "ІДЗЁМ У НАГУ З ЧАСАМ"



2016 год складваецца нялростым для работнікаў лясной гасладаркі як Дзятлаўшчыны, так і ўсёй Беларусі: карэктывы ў працу ўнесла стыхія, і надзённыя клопаты — як мага хутчэй ліквідаваць яе наступствы. Аднак, заўважае дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы Дзятлаўскі лясгас Аляксандр Ківуля, прафесійнае свята будуць адзначаць абавязкова. Пра новыя падыходы ў рабоце з лесам, працоўныя будні і дасягненні калектыву Аляксандр Міхайлавіч расказаў карэспандэнтцы газеты "Перамога":

— Па выніках васьмі месяцаў гэтага года ўсе асноўныя паказчыкі работы гаспадарка выконвае і перавыконвае. Разам з тым, першачарговая наша задача — не нарыхтаваць, а вырасціць лес. На дварэ — 21 стагоддзе, таму і ў лясную гаспадарку прыйшлі сучасныя тэхналогіі. Калі раней для аховы лясоў у час пажаранебяспечнага сезона людзі дзяжурылі ля тэлефона, назіралі з вышак, то цяпер работнікам лесу дапамагаюць камеры відэаназірання, якія замацаваны на вышыні, паварочваюцца пастаянна на 360 градусаў, аглядаючы ўсю тэрыторыю аж да лініі гарызонту.

Дзяжурны знаходзіцца ў сваім кабінеце i на маніторы бачыць сітуацыю навокал, калі трэба, з павелічэннем маштабу. Дзве такія камеры былі летась устаноўлены ў Дзятлаўскім лясгасе і Гезгалаўскім лясніцтве, сёлета пабудаваны яшчэ дзве вышкі - у Казлоўшчынскім і Рудаяварскім лясніцтвах. У планах — з'яўленне яшчэ адной вышкі ў Раготне, у выніку чаго практычна ўвесь лясны фонд нашага раёна будзе пад кантролем сістэмы відэаназірання.

— Як замацаваўся на Дзятлаўшчыне фінскі метад вядзення лясной гаспадаркі?
— На сёння для Дзятлаўскага лясгаса фінскі метад — гэта не проста словы, а рэаліі, замацаваныя практыкай. Адзін з напрамкаў работы — насадка лесу з закрытай каранёвай сістэмай: сеянцы вырошчваюцца ў асобных ёмістасцях і затым разам з грунтам высаджваюцца. Летась быў пакладзены пачатак — такім спосабам пасадзілі 50 тысяч сеянцаў, сёлета — прывезлі з лесанасенневага цэнтра 80 тысяч, якія пакуль даглядаем у спецыяльна пабудаваных на базе Гезгалаўскага лясніцтва сучасных цяпліцах, вясной высадзім саджанцы ў Казлоўшчынскім вопытна-вытворчым лясніцтве.

— У ліпені па тэрыторыі Беларусі прайшла магутная стыхія, якая нанесла вялікія пашкоджанні лясной гаспадарцы. Як пераадолелі ў Дзятлаўскім лясгасе яе наступствы?
— Так, не абышла стыхія і нас. 3-за яе ў Дзятлаўскім лясгасе было паламана 9 гектараў лесу, які належала тэрмінова высекчы. Мы справіліся з гэтым да 1 жніўня. Больш за ўсіх у Беларусі пацярпелі ад прыроднага катаклізму Чэрвеньскі і Смалявіцкі лясгасы Мінскай вобласці. Сёння ім дапамагаюць лясныя работнікі з усёй рэспублікі, у тым ліку і мы. Нашай гаспадарцы пастаўлена задача нарыхтаваць на бураломах у названых лясгасах 30 тысяч кубаметраў драўніны і аднавіць там лес. У пацярпелых раёнах працуе наша лесанарыхтоўчая тэхніка — два харвестары і два фарвардары, два МАЗы па вывазцы лесу, трактар па ачыстцы лесасекі і трактар па падрыхтоўцы глебы да пасадкі дрэваў. Людзі працуюць вахтавым метадам па два тыдні. Вядома, нялёгка, але, калі ў калегаў бяда, трэба дапамагаць грамадою.

- Што адбываецца ў галіне перапрацоўкі драўніны, у пабочным лесакарыстанні?
— Перапрацоўчы цэх у Вензаўцы працуе ў дзве змены, 40% прадукцыі адпраўляем на экспарт, астатняе рэалізуем на ўнутраны рынак. Бярозавага соку сёлета прадалі насельніцтву 11 тон, рэалізавалі на Гродзенскі кансервавы завод і фірму "ABC" — 7 тон. Ca 100 пчаліных сем'яў атрымалі 648 кілаграмаў мёду: дажджлівае лета, зноў-такі, не вельмі паспрыяла.

— Якія працоўныя дасягненні мае Дзятлаўскі лясгас?
— Адным з самых важных момантаў, на маю думку, з'яўляецца ахова працы, якая ў гаспадарцы на высокім узроўні. Пагадзіцеся, кожнаму работніку хочацца вярнуцца з працы да сваей сям'і жывым і здаровым. Па выніках 2015 года ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас" стала трэцяй у рэспубліцы па ахове працы. 3 дрыемных навінаў і тое, што наша пярвічная прафсаюзная арганізацыя — на другім месцы ў рэспубліцы па выніках работы за 2015 год. За гэтыя дасягненні хачу падзякаваць начальніку бюро па ахове працы Анатолю Францішчыку, старшыні прафсаюзнага камітэта Аляксею Урбановічу і ўсім работнікам Дзятлаўскага лясгаса.

— Аляксандр Міхайлавіч, якія пажаданні адрасуеце з народы свята работнікам лесу?
— Усих работнікаў лясной гаспадаркі раёна віншую з надыходзячым святам. Жадаю ўсім калегам і іх сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту і далейшай плённай працы.

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/