"Алмаз" у спалучэнні з "золатам"



Каманда хакеістаў "Алмаз" з Дзятлаўскага раёна стала безумоўным лідарам у малодшай узроставай групе ў дывізіёне "Б" рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі.

Усяго на турнір былі заяўлены каманды з Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Ігракі 2005-2007 гадоў нараджэння змагаліся за пераможныя кубкі ў Бабруйску.

Гульня была досыць напружанай, аднак "Алмаз" настойліва праяўляў характар. Толькі раз у рэспубліканскім фінале нашы землякі згулялі ўнічыю з "Дзвіной" Верхнядзвінскага раёна, а ў вырашальным матчы супраць барысаўскага "Унікума" зноў даказалі, што заслугоўваюць "золата", калі абышлі саперніка з лікам 7:5.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі падарункі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, а пераможцы і прызёры былі ўдастоены медалёў, кубкаў і каштоўных прызоў. Дарэчы, у дывізіёне "Б" удзельнічалі каманды, якія не маюць у сваіх раёнах крытых Лядовых каткоў.

Лепшым бамбардзірам "Алмаза" стаў Максім Апяксейчык, які забіў 8 шайбаў, а лепшым іграком турніру па амплуа абвешчаны абаронца Дзмітрый Дзірвук. Нягледзячы на тое, што Дзмітрый сумарна забіў 2 шайбы, ад яго ў большай ступені залежаў агульны вынік гульнi, бо менавіта ён стараўся не прапускаць шайбы сапернікаў. У сімвалічную пяцёрку ігракоў турніру ўвайшоў Іван Губко, які гэтак жа ў працэсе турніру праявіў сябе годна.

Вылучыліся сярод алмазаўцаў Ягор Зыкін і Ягор Салавей, а самымі малодшымі ігракамі былі Раман Котаў, Яўген Ёда, Уладзіслаў Касцюкевіч, Антон Котаў, Міхаіл Петрыкевіч.

Акрамя гэтых хлопцаў, Гродзеншчыну ў складзе "Алмаза" прадстаўлялі: Мацвей Маскапь, Мікіта Крэчко, Арцём Камароўскі, Кірыл Урбановіч, Расціслаў Гародка, Яраслаў Урбан, Дзмітрый Марук, Аляксей Сачык.

- У нас заўсёды павінна быць пераемнасць, - адзначае трэнер каманды Дзмітрый Ёда. - Ёсць хлопцы, чыімі рукамі непасрэдна кавалася сённяшняя перамога, а ёсць тыя, якія гэтую перамогу будуць каваць заўтра, гледзячы на прыклад сваіх таварышаў.

Трэніраваў каманду-перамож-цу таксама Аляксей Петрыкевіч. Каманда, па словах трэнераў, фарміравалася па асаблівым прынцыпе: ніякай спантаннасці, усё павінна быць узважана і мэтанакіравана.

Увогуле, хакей у Дзятлаве пачаў набываць папулярнасць у 1970-х гадах. Хакейную каробку зрабілі энтузіясты. Аматары гульні на лёдзе даказалі, што хакею ў Дзятлаве адназначна быць, таму пасля атрымалася пабудаваць пры дапамозе мясцовай улады новую, больш бяспечную, каробку. Так дзіцяча-падлеткавы хакей стабільна развіваўся ў Дзятлаве. Тут праводзілі фіналы абласных спартакіядных турніраў і фіналы абласной "Залатой шайбы". А ў 1975 і 1978 гадах у Дзятлаве адбыўся рэспубліканскі этап турніру.

Новая гісторыя дзятлаўскага хакея пачалася з 2011 года. У тым годзе, а потым і ў 2013-м, дзятлаўчане ў абласным турніры сталі бронзавымі прызёрамі. Праз два гады адразу дзве дзятлаўскія каманды розных узростаў сталі сярэбранымі прызёрамі абласнога турніру. На лідарскія пазіцыі хакеісты Дзятлаўшчыны вярнуліся ў 2016-ым, калі выйгралі матч за першае месца і заваявалі чэмпіёнскі тытул. А з тытулам - і права выступіць у фінале рэспубліканскага турніру ад Гродзенскай вобласці. У гэтым годзе ў спаборніцтвах Гродзенскай воблас-ці "Алмаз" абыграў "Арлятаў" са Шчучынскага раёна з лікам 6:1.

Як і раней, юныя хакеісты "Алмаза* ў родным горадзе стаяць на каньках толькі ў сезонны час, калі надвор'е "песціць" марозам. У гэтым годзе шчаслівы выпадак выйсці на лёд у Дзятлаве выпадаў 22 разы - менавіта столькі дзён мацнеў мароз. У астатні перыяд дзецям даводзіцца выязджаць у суседнія гарады, дзе ёсць Лядовыя палацы. Лепей за ўсё ездзіць у Ліду ці ў Баранавічы, але атрымліваецца гэта не так часта, як хацелася б. На шчасце, такія цяжкасці не палохаюць аматараў хакея і не перашкаджаюць ім станавіцца прафесійнымі ігракамі і чэмпіёнамі.

Сваімі ўражаннямі ад турніру і галоўнай перамогі падзяліліся ігракі "Алмаза".

Іван Губко:
- Складаней за ўсё нам далася перамога над камандай са Шчучына ў час абласных спаборніцтваў. На рэспубліканскім турніры гульні былі крыху лягчэйшыя эмацыйна, але гэта не давала нам падставы расслабляцца. Мы былі вельмі сканцэнтраваныя на перамозе, строга выконвалі рэжым, нас вельмі падтрымлівапі трэнеры, таму на лёд мы выходзілі ўпэўнена.

Дзмітрый Дзірвук:
- На спаборніцтвы мы ехалі з баявым настроем. Самая важная гульня ў нас была з камандай Мінскай вобласці, яна і стала вырашальнай. Калі зразумел!, што мы сталі першымі ў рэспубліцы, эмоцыі перапаўнялі. Але мы вельмі рыхтаваліся да гэтай перамогі, таму яна заслужаная.

Таксама юных хакеістаў на трыбунах падтрымлівалі іх бацькі.
Кацярына Петрыкевіч:
- Па дарозе да Бабруйска было вельмі ціха, кожны ехаў і думаў: што будзе? Перажыванняў, як і жадання перамагчы, было вельмі шмат.

На трыбунах вялікай Бабруйск-арэны знаходзілася каля чатырох тысяч гледачоў. Атмасфера нагадвала такую, як на
чэмпіянаце свету. Самая нервовая гульня была з Гомельскай вобласцю. Нашым удалося на першых хвілінах забіць шайбу, і да сярэдзіны трэцяга перыя-ду лік заставаўся 1:0. Кожная атака гомельскіх хакеістаў несла пагрозу нашым варотам, і ў любы момант магла стаць нічыя, што пазбаўляла нас шанцу на чэмпіенства.

Ад тага, што адбывалася на пляцоўцы, расла нервовасць і на трыбунах. Але ў сярэдзіне трэцяга перыяду "Алмазу" ўдалося правесці дзве контратакі і забіць два важныя галы. Мы зразумелі, што гэта ўжо чэмпіёнства.

Хлопцы малайцы, выдатна падрыхтаваліся, вялікі дзякуй трэнерам. Камандзе "Алмаз" жадаю здароўя, сіл, цярпення, заставацца такімі ж дружнымі і дасягнуць перамог на сусветным узроўні.

Юлія БАКУНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/