Алег Урбановіч: "У раёне эфектыўны прамысловы комплекс"



У час абласнога форуму дэлегатаў старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік расказаў пра вынікі, якіх рэгіёну ўдалося дасягнуць за мінулыя пяць гадоў, I пра задачы, пастаўленыя на новую пяцігодку. Прамысловасць вобласці за папярэднюю пяцігодку прырасла на 13 %, сельская гаспадарка - на 14 %, а валавы рэгіянальны прадукт павялічыўся на 5 %. 3 улікам нялёгкай пяцігодкі гэта тыя паказчыкі, якімі можна ганарыцца, падкрэсліў губернатар. Эканоміка краіны і рэгіёну і надалей захавае сацыяльную арыентаванасць. У бюджэце вобласці толькі на 2021 год 67,5 % расходаў запланавана на сацыяльную сферу. I асноўны рэзерв - гэта рост рэальнага сектара эканомікі, што дазволіць і надалей павышаць аб'ёмы фінансавання адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту.

Як з пастаўленымі задачамі ўжо ў 2021 годзе плануе спраўляцца прамысловы комплекс Дзятлаўскага раёна, карэспандэнтцы газеты расказаў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алег Урбановіч.

- Усе прамысловыя прадпрыемствы Дзятлаўшчыны працуюць стабільна і прыбыткова. Галоўнай мэтай развіцця раёна ў 2021 годзе з'яўляецца рост канкурэнтаздольнасці эканомікі на аснове эфектыўнага выкарыстання мясцовага рэсурснага патэнцыялу. Асноўныя задачы ў прамысловасці - гэта павышэнне глыбіні перапрацоўкі селыассыравіны, павелічэнне асартыменту вырабляемай прадукцыі экспартнага патэнцыялу.

На сёння прамысловы комплекс раёна прадстаўлены 13 прадпрыемствамі, з якіх 7 адносяцца Да камунальнай уласнасці, 2 - да рэспубліканскай адказнасці, 4 - гэта малы і прыватны бізнэс. Усе яны забяспечаны сыравінай.

Сёлета асноўны ўплыў на развіццё прамысловага комплексу будуць аказваць ААТ "Молочный Мир", удзельная вага якога ў аб'ёмах прамысловай вытворчасці раёна - 28 %; ААТ "Новаяльнянскі КХП" (19 %); ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь" (10,8 %); малы і прыватны бізнэс - 22, 8 %.

У поўнай меры да новага ўраджаю сыравінай забяспечаны ААТ "Дварэцкі льнозавод", дзе нарыхтавана амаль 16 тысяч тон ільнотрасты.

Актыўна развіваюцца прадпрыемствы ТАА "Ізакам", дзе ўстаноўлена новая лінія па вытворчасці ізаляваных трубаў, ТАА "Ізакам Пласт", а таксама ТАА "Белсолес", дзе плануецца пашырэнне вытворчасці.

Сярод планаў на перспектыву - арганізацыя новых вытворчасцяў. Так, на аўкцыён выстаўлены будынак былога мяснога цэха КСУП "Слава працы" з прапановай для пакупніка арганізаваць там вытворчасць прадукцыі з мяса птушкі або ялавічыны (свініны).

ДЛГУ "Навагрудскі лясгас" зацікавіўся пляцоўкай у гарадскім пасёлку Наваельня для арганізацыі там вытворчасці драўляных паліўных пялет. Ужо адрамантаваны пад'язныя чыгуначныя шляхі.

Развіццё прамысловага комплексу раёна ў наступную пяцігодку будзе ажыццяўляцца на аснове праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/