Ала Ганчар: "Натхніла бутаньерка для сына"



Напярэдадні навагодніх святаў гарадскія жыхары і госці раёна сталі заўважаць у вокнах і на вітрынах цэнтральнай аптэкі № 55 горада Дзятлава вітражную выставу навагодніх убранстваў ручной работы пад назвай "Навагодняя казка". Каляровыя кветкавыя і навагоднія кампазіцыі, мілыя мініяцюрныя цацкі на ёлку і калядныя ўбранствы вітрын нікога з наведвальнікаў аптэкі не пакідаюць абыякавымі.

Хто ж падарыў гараджанам святочны настрой? Адпраўляемся на пошук.

Складаныя формы, выдатны падбор колеру - яе работы здзіўляюць сваёй выразнасцю, кранальнасцю, казачнасцю кампазіцыі і тым майстэрствам і акуратнасцю, з якім выканана кожная з іх. Мар'я-майстрыха - так з захапленнем называюць сябры і знаёмыя Алу Ганчар. У яе жыцці прафесія фармацэўта і мастацкае рукадзелле гарманічна дапаўняюць адзін аднаго, ствараючы творчую прастору, у якой максімальна раскрываюцца ўсе грані яе асобы.

Спачатку пра захапленне Алы Анатольеўны ведалі толькі яе родныя, сябры і знаёмыя, аднак напярэдадні навагодніх святаў майстрыха падзялілася з калегамі калекцыяй уласных творчых работ.

У інтэрв'ю з Алай Ганчар я даведалася аб яе любімым занятку, у аснове якога - фоаміранавая фларыстыка.

-Ала Анатольеўна, з чаго пачалося ваша захапленне?
- Усё пачалося прыкладна год таму. Усёй сям'ёй мы рыхтаваліся да вяселля старэйшага сына і сутыкнуліся з тым, што дэкаратыўныя ўпрыгажэнні залаў, сталоў патрабуюць вялікіх выдаткаў. У пошуках прымальных варыянтаў на адным з інтэрнэт-сайтаў я ўбачыла майстар-клас па вырабе вясельных бутаньерак. Мяне зацікавіла, наколькі складана зрабіць гэтыя ўпрыгажэнні і як хутка можна навучыцца гэтай справе. Паспрабавала - атрымалася. Першымі былі бутаньеркі, затым - упрыгажэнні для сталовых пры-бораў, саміх сталоў і, адпаведна, залы. 3 таго часу любоў да мастацтва і імк-ненне тварыць аказаліся настолькі моцнымі, што цяпер увесь свой вольны час я прысвячаю новым работам.

- Карані вашых сённяшніх захапленняў можна знайсці ў дзяцінстве?
-Успамінаючы, думаю, што так. Мне з самана дзяцінства падабалася нешта вынаходзіць і майстраваць. Я любіла маляваць і атрымлівала задавальненне. Адзін час, як і любая дзяўчынка, марыла аб прафесіі, звязанай з творчасцю. Аднак рэалізаваць свае мары змагла толькі цяпер.

- Ала Анатольеўна, усе вашы работы адрозніваюцца акуратнасцю, вытанчанасцю I каляровай гармоніяй. У выніку рэчы атрымліваюцца стыльныя, у кожнай ёсць свая "фішка". Што вам дапамагае ў гэтым?
- Я знаходжуся ў пастаянным пошуку і не абмяжоўваюся толькі кампазіцыямі, не баюся эксперыментаваць. Праца з прыродным матэрыялам дазваляе мне ствараць чароўны свет: квітнеючыя кампазіцыі з матылькамі, зімовую казку з карункамі сняжынак і шэранню. Дзякуючы майстэрству спалучэння розных прыродных матэрыялаў, я імкнуся дамагчыся таго, каб работы выглядалі аб'ёмнымі і рэалістычнымі. Гэта і ёсць самая сапраўдная магія.

- Як вы знайшлі свой стыль, дзе чэрпаеце сюжэты для вашых работ?
- Усе мае работы - гэта мая фантазія.

- Вашы работы пачынаюцца з эскіза або тон усяму задаюць матэрыялы?
- Часам праца пачынаецца з эскіза-вобраза, але гэты эскіз заўсёды ствараецца ў галаве, якуспышка. Напрыклад, убачыўшы багаццё і разнастайнасць кветак на гарадскіх клумбах, не магу забыцца на прыгажосць убачанага, пачынаю ў думках перабіраць запасы матэрыялаў і паволі сплятаць іх разам. Прыйшоўшы дадому, адразу хочацца ўзяцца за справу і ўвасобіць ідэю ў рэальнасць. Часцей за ўсё я нічога не планую і не прадумваю загадзя. Калі душа просіць чагосьці вясновага, я саджуся за стол, дастаю ўсё, што нагадвае мне пра вясну і пяшчоту, і пачынаю тварыць. Эскізы не малюю - лічу, што гэта не патрэбна.

- Амаль у кожнай вашай рабоце прысутнічаюць кветкі. А што яшчэ, акрамя іх, можа натхніць вас на творчую ідэю?
- Натхненне можа прыйсці ад самых нечаканых рэчаў, але мой галоўны натхняльнік - гэта прырода. I гэта не толькі жывыя кветкі, пейзажы, формы, фактуры, але і проста стан душы, настрой, ранняя сонечная раніца, восеньскі дождж, летні вецер. Мяне натхняе музыка, фільмы, людзі, прыгожыя рэчы.

- Напэўна, ваша майстэрня поўная разнастайнымі матэрыяламі. Наколькі сур'ёзна вы падыходзіце да іх выбару?
- Добрыя якасныя матэрыялы - гэта палова поспеху, таму да кожнай рэчы прад'яўляю сур'ёзныя патрабаванні. У сваіх запасах я стараюся падтрымліваць пастаянную разнастайнасць, каб была магчымасць параўноўваць, выбіраць, мяняць. У пошуку патрэбных матэрыялаў вельмі дапамагаюць магазіны для рукадзельніц "Алекс" і "Кветкавая паляна", акрамя гэтага, люблю прагулкі па лясных і лесапаркавых масівах - гэта нязменная скарбніца неабходных матэрыялаў для новых творчых ідэй.

- Напэўна, ужо многія знаёмыя і сябры ацанілі ваша майстэрства.
- Мне падабаецца ўсведамляць, што мая творчая дзейнасць дастауляе радасць маім блізкім і сябрам, радуюся, калі адчуваю, што патрэбна людзям, што мой занятак стварае прыгажосць і ўтульнасць вакол. Амаль заўсёды, калі дару свае работы, на мяне глядзяць з удзячнасцю і захапленнем. Узамен падарункау я атрымліваю зарад добрай энергіі. Паверце, гэта сапрауднае свята для душы.

- Што дало вам падставу падзяліцца здабыткамі сваёй творчасці?
- На рабоце мне даводзіцца праводзіць значны адрэзак часу, аднак я вельмі люблю сваю работу і людзей, з якімі працую. Гэта і мае калегі, і нашы пакупнікі. Хацелася, каб адчуванне свята завітала да кожнага. Калектыў фармацэўтаў у нас вельмі з'яднаны і дружны. Калі рыхтавалі-ся да святаў, я прапанавала падзяліцца сваімі творчымі работамі, калегі мяне падтрымалі і добрым словам, і справай. Разам мы прыбралі да навагодніх і калядных святаў вітрыны і рэцэптуары. Добры настрой і шчырыя ўсмешкі - галоўны стан душы, які дапамагае людзям захаваць сваё здароўе, тое, чаго сёння так не хапае кожнаму. Мы з калегамі жадаем усім нашым пакупнікам моцнага здароўя, дабрабыту і спадзяёмся, што змаглі парадаваць кожнага, хто завітаў да нас.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/