Акцябрацкая траекторыя Дзятлаўшчыны



Пад такой назван сёлета з 19 па 23 кастрычніка праходзіла раённая пяцідзёнка для акцябрат.

Стартавала яна Днём сяброўства, у які акцябраты пастараліся расказаць аб мерапрыемстве сваім малодшым і старэйшым сябрам. Ва ўстановах адукацыі запрацавала "Акцябрацкая пошта". 3 яе дапамогай можна было адправіць вітанні і пажаданні.

Назаўтра навучэнцаў чакаў Дзень спорту і здароўя. У рамках рэспубліканскага турніру "Алімпіяда дваровых гульняў" ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі "Акцябрацкія гульні нашага двара".

Трэцім быў Дзень эрудыта. У школах раёна для самых кемлівых і актыўных ладзілася раённая інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Хто хоча стаць піянерам?".

Чацвер стаў Днём акцябрацкіх працоўных спраў. Ён даў старт працоўным акцыям і флэш-дэсантам "МЫ РАЗАМ!", прымеркаваным да раённага этапу рэспубліканскай акцыі па зборы другаснай сыравіны "Зробім свет чысцейшым!".

Заключным этапам раённай акцябрацкай пяцідзёнкі стаў Дзень патрыёта, які ладзіўся спецыялістамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава на чале са старшынёй раённага савета ГА "БРПА" Ірынай Мішчанка. Каманды акцябрат установаў адукацыі раёна паўдзельнічалі ў раённым анлайн-трэйсеры "Мы маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь!" і па выніках сваіх справаў за тыдзень стварылі раённы віртуальны відэаэкспрэс "Акцябрацкая траекторыя Дзятлаўшчыны".

Ірына КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/