Акрэслілі актуальныя пытанні



Абласная інфармацыйная група сустрэлася з працоўным калектывам ДРБУ №119 горада Дзятлава і жыхарамі аграгарадка Раклевічы.

У склад працоўнай групы ўвайшлі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, пракурор Дзятлаўскага раёна Алег Вялічка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Якаўчык. Узначаліла інфармацыйную сустрэчу намеснік пракурора Гродзенскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Святлана Рахман.

У ходзе сустрэчы Святлана Рахман адзначыла, што апошнім часам у вобласці назіраецца зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці. Аднак ёсць значны рост злачынстваў у сферы інфармацыйнай бяспекі.

Большая частка. дадзеных злачынстваў заключаецца ў атрыманні несанкцыянаванага доступу да ўласных старонак карыстальнікаў розных сацыяльных сетак і паштовых скрыняў. Назіраецца і рост злачыннасці па прысваенні фінансавых сродкаў з пластыкавых банкаўскіх картаў карыстальнікаў.

За апошнія гады ў краіне ў цэлым і ў Гродзенскай вобласці ў прыватнасці зафіксавана павелічэнне колькасці злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да непаўналетніх.

Аб асноўных фактах, формах і тылах гвалту і жорсткага абыходжання з непаўналетнімі, а таксама наступствах уздзеяння такога роду злачынстваў у дачыненні да дзяцей расказаў начальна інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч. Таксама ён спыніўся на каардынацыі дзейнасці работы спецыялістаў і праваахоўных органаў пры гвалце і жорсткім абыходжанні з непаўналетнімі і мерах пакарання зламыснікаў.

Пра магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб'екта прадпрымальніцтва і падатковым стымуляванні дзелавой і прадпрымальніцкай актыўнасці расказала прысутным намеснік начальніка ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне Таццяна Касцюкевіч.

Актыўна абмяркоўвалася пытанне "Аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва" ў Гродзенскай вобласці" сярод работнікаў ДРБУ №119 горада Дзятлава. На хвалюючыя пытанні па занятасці насельніцтва ў Дзятлаўскім раёне адказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці Алена Савань.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/