Акардэаніст Ігар Квашэвіч выступіў у Дзятлаве



"Беларусь-тур" - сумесны музычна-адукацыйны праект беларускага спевака і кампазітара, лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Квашэвіча, Міністэрства культуры і РГА "Белая Русь". У рамках праекта Ігар Квашэвіч наведае 120 гарадоў Беларусі.

На сцэне Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў канцэрт акардэаніста Ігара Квашэвіча. Музыкант палымяна адыграў вальс, танга і самбу, затым заваражыў публіку віртуозным выкананнем кампазіцыі В. А. Моцарта "Турэцкі марш".

У наступнай частцы выступления гледачы пачулі аўтарскія песні Ігара Квашэвіча з альбома "Поры года", якія, па словах самога кампазітара, добра прыняла публіка і падпявала, пляскала ў далоні ў такт музыцы. У заключнай частцы канцэрта Ігар Квашэвіч вярнуўся да інструментальнай музыкі і сыграў шэраг кампазіцый з класікі, у ліку якіх беглае выкананне "Палёта чмяля" М. Рымскага-Корсакава. Выканаўца прадэманстраваў і сольную ігру на акардэоне, а пад выкрыкі "брава!" завяршыў канцэрт песняй пра Беларусь.

Пасля выступления Ігар Квашэвіч адправіўся ў Дзятлаўскую школу мастацтваў, дзе правёў творчую сустрэчу. Акардэаніст падзяліўся сакрэтам ігры з настаўнікамі і вучнямі школы, прадэманстраваў выкананне акадэмічнай музыкі, сыграўшы такату рэ мінор I. С. Баха, пару эцюдных санат Даменіка Скарлаці і мелодыі Уладзіслава Залатарова. Прагучала і эстрадная музыка — вядомыя песні мінулых гадоў у аўтарскай аранжыроўцы. Вучні на суетрэчы з цікавасцю паслухалі выступление і парады прафесійнага выканаўцы.

Пасля творчай сустрэчы Ігар Квашэвіч распавёў нашаму карэспандэнту пра сваю творчасць, падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Дзятлава.
— Іrap, раскажыце, калі ласка, чытачам, хто складаў праграму для гэтага тура?
— Гукарэжысурай і рэжысурай для выступления займаўся сам. У канцэрт увайшлі і добра вядомыя ўжо кампазіцыі інструментальнай музыкі, і прэм'еры песень. Адрас музычнага альбома — сярэднестатыстычны жыхар нашай краіны незалежна ад узросту і спецыяльнасці. Я не пайшоў па шляху найменшага супраціўлення — не выконваю рэп ці фарматную музыку, песні пішу з сэнсам.

— Як вы ацэньваеце выступление ў нашым горадзе?
— Нават калі 2-3 ноты слухач праспяваў, то можна сказаць, што песня публіцы спадабалася. Мне так здаецца, што канцэрт адбыўся, а высокая ацэнка - аванс для будучай дзейнасці, які прымушае працаваць яшчэ лепш. Публіка, можа, і не чакала таго, што ўбачыць на сцэне, можа думала: "Прыедзе гарманіст, сядзе на крэселка і нешта сыграе". Мне прыемна, што гледачы прыйшлі і расслабіліся.

— Часцей за ўсё музыканты іграюць альбо акадэмічную музыку, альбо эстрадную. Як Вам удаецца спалучаць гэтыя два напрамкі?
— Так, гэтыя два ўзаемавыключальныя напрамкі пэўным чынам у маёй творчасці дапаўняюць адзін аднаго. Калі проста іграць класіку, то гэта будзе занадта суха, занадта важка, а калі толькі эстраду іграць, дык не будзе глыбіні, на мой погляд. Я раблю і новыя праграмы, цяпер — запіс класічнага дыска з сур'ёзнай музыкай.

— Якая мэта Вашага тура?
— Хачу аддаць своеасаблівую даніну сістэме музычнай адукацыі, у якой я вырас. Цяпер ёсць магчымасць параўноўваць заходнюю і нашу сістэмы. Toe, што нашы дзеткі на майстар-класах іграюць без нот - гэта вялікі плюс і паказчык карпатлівай працы педагогаў. Дзяржава ў нас шмат укладвае ў творчае развіццё, а на Захадзе гэтая сістэма фактычна прыватная. У нас жа дзіця двойчы на тыдзень ходзіць па 45 хвілін да спецыяліста плюс калямузычныя прадметы: музычная літаратура, хор, сальфеджыа.

Музыка пашырае кругагляд, і важна не ўпусціць час у дзяцінстве. Я заклікаў бы бацькоў, маладых бацькоў асабліва, звяртаць на гэта ўвагу, паколькі за адносна невялікія грошы можна атрымаць значна больш, чым гэтыя грошы значаць.

У час майстар-класаў я хачу перадаць свой вопыт маладому пакаленню, каб асабістым прыкладам паказаць, як можна творча вырасці, а дзеці бачылі, да чаго трэба імкнуцца ў працы над сабой.

— Вы па-майстэрску іграеце і пры гэтым трымаеце пастаянную сувязь з публікай. У чым сакрэт?
— Ведаеце, у апошні час — мноства пераездаў, пералётаў — мая сям'я цяпер жыве ў Германіі. Усюды трэба быць своечасова, усюды паспяваць. Трэба трымаць сябе ў форме: як музычнай, так і фізічнай. Да пэўнай пары ў мяне быў сур'ёзны выбар паміж футболам і акардэонам. І хоць я не стаў прафесійным футбалістам, усё ж спорт робіць строгім у адносінах да сябе, загартоўвае і прымушае знаходзіцца ўвесь час у добрай фізічнай форме.

Вы бачылі, што 1,5 гадзіны на сцэне з акардэонам трэба не сядзець, а рухацца, танчыць у такт музыкі. Гэта вельмі важна — утрымліваць увагу аўдыторыі. Калі ў нейкі момант знікае цікавасць і глядач пазяхае на апошнім радзе — усё, ты можаш ісці на пенсію. Музыкант павінен быць пастаянна "на піку".

— У Дзятлаве Ваш канцэрт 45-ы, ужо можна падвесці невялікія вынікі тура. Раскажыце пра Вашы ўражанні.
— Мы чакалі, што будзе поспех. I ён ёсць. Важна тое, што ахопліваецца як мага больш слухацкай аўдыторыі: дзеці, з якімі праходзяць майстар-класы, і ўсе жадаючыя, якія прыйшлі на канцэрты. Мы, складальнікі гэтага тура, хацелі, каб адбыўся духоўны рост людзей.

М. САВІЦКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/