Аграгарадок Раклевічы - ад лета да лета

strict warning: Only variables should be assigned by reference in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/acidfree/acidfree.module on line 574.


Падарунак для Дзятлава рыхтуюць чытачы Раклевіцкай бібліятэкі

Раклевіцкая бібліятэка на працягу года актыўна ўключалася ў рэспубліканскія, абласныя і раённыя конкурсы, інтэрнэт-праекты, інтэлектуальныя і даследчыя праекты, акцыі. Так, напрыклад, чытачамі бібліятэкі цяпер актыўна вядзецца падрыхтоўка да ўдзелу ў раённым праекце-фотагалерэі "Фотаімгненне з гісторыі Дзятлаўшчыны", прымеркаваным да 520-годдзя з дня заснавання Дзятлава. На арганізаваных летніх пляцоўках для чытання пад адкрытым небам "Бібліятэка Open Air" аматары мастацкага слова і прыхільнікі фотамайстэрства дзеляцца ўласнымі напрацоўкамі, абмяркоўваюць творчыя ідэі для фотарэпартажаў.

Дасягненні школьнікаў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы папоўнілі скарбонку раённых перамог

На працягу года сваімі дасягненнямі радавалі жыхароў аграгарадка навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Яны ўдзельнічалі ў раённых і абласных алімпіядах, прадметных і даследчых конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, акцыях. Тут на дапамогу дзецям прыйшлі педагогі. Яны на працягу ўсяго навучальнага працэсу арганізоўвалі заняткі па развіцці творчых здольнасцей дзяцей. Сумеснымі намаганнямі ажыццяўляўся падбор матэрыялу, вялася даследчая і аналітычная работа. Таму і вынікі радуюць: за 2017-2018 навучальны год павялічылася колькасць перамог на абласным узроўні. Сёлета іх стала на шэсць больш, чым летась. Павялічылася і колькасць перамог на раённым узроўні - плюс 19 да мінулагодніх.

Вадзім Царык: "Да святаў рыхтуемся актыўна"

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП "Русь-Агра" Вадзім Царык адзначыў:
- Намаганнямі работнікаў сельгасарганізацыі і жыхарамі аграгарадка Раклевічы вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы аграгарадка да Дня Незалежнасці. Два тыдні таму быў праведзены суботнік па добраўпарадкаванні вуліц, своечасова косім траву, даглядаем кветнікі. Цяпер фарбуем агароджы, бліжэй да святаў будзем фарбаваць бардзюры на цэнтральных вуліцах. Адной з задач стаіць касметычны рамонт фасада ФАПа, для гэтага закупілі неабходныя будаўнічыя матэрыялы. У 2010 годзе праводзіўся капітальны рамонт дадзенага аб'екта, але будынкі патрабуюць своечасова падтрымліваць іх у належным стане. Увогуле, сумеснае навядзенне парадку ў аграгарадку - ужо традыцыйная справа прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў аграгарадка.

Перад самымі святамі на адміністрацыйных будынках будуць вывешаны дзяржаўныя сцягі, прадумваем упрыгажэнні.
На працягу года КСУП "Русь-Агра" сумесна з дзіцячым садам-базавай школай, бібліятэкай аграгарадка, Раклевіцкім домам культуры перыядычна праводзяць святы і мерапрыемствы. У параўнанні з мінулым годам, сёлета больш увагі ўдзяляецца святам сямейнага адпачынку. Так, ладзіліся святочныя канцэрты да Дня маці і 8 сакавіка, да Дня абароны дзяцей.

Традыцыйнымі сталі Калядныя і Велікодныя абрады, мерапрыемствы да Дня пажылых людзей, музычныя кафэ "Сямейнае" і "Вясенняе", арганізуюцца дні актыўнага і сямейнага адпачынку. Адкрытыя пасяджэнні клуба "Што? Дзе? Калі?" збіраюць і дарослых, і маленькіх знатакоў.

Вялікая ўвага ўдзяляецца спартыўнаму жыццю. На працягу года былі арганізаваны спартыўнае свята "Снежны снайпер", спаборніцтвы па настольным тэнісе.

Пытанне - адказ

На пытанне, ці змяняецца аграгарадок да надыходзячых святаў, адказала карэспандэнтцы газеты Алеся Грыцко - жыхарка горада Гродна, якая завітала з сынам у Раклевічы ў госці да бацькоў.
- Мяне, як жыхарку абласнога цэнтра, вельмі радуе тое, што і ў вялікіх гарадах, і ў сельскай мясцовасці падрыхтоўка вядзецца належным чынам. Мятуць, фарбуюць, чысцяць. Рух - як у мурашніку 3 нецярпеннем чакаем надыходзячых святаў

- Ці ведаеце пра свята, прымеркаванае да 520-годдзя з дня заснавання Дзятлава?
- Вядома. Плануем паехаць па настрой у раённы цэнтр, каб павіншаваць і падтрымаць дзятлаўчан, разам з імі весела і актыўна правесці святочны дзень.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/