Ад урока - да перамогі



25 студзеня прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" павіншавалі навучэнцаў гімназіі №1 горада Дзятлава, якія сталі пераможцамі трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Так, першае месца па матэматыцы заняў Ілья Угрын, трэцяе месца па біялогіі - Анастасія Лаўнік.

Цёплыя словы віншаванняў і каштоўныя падарункі ад раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" для пераможцаў і іх настаўнікаў Валянціны Багдановіч (біялогія) і Ганны Урбановіч (матэматыка) уручыла начальніка аддзела адукацыі Наталля Белаус.

Шчырыя словы віншаванняў, падзякі, апладысменты прагучалі для іх ад педагогаў установы адукацыі і навучэнцаў-гімназістаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/