АД ПРЫЗВАННЯ ДА МАЙСТЭРСТВА



Ірына — гэта мір. Так перакладаецца з грэчаскай мовы яе імя. I не выпадкова, бо нарадзілася яна ў 1946 годзе, калі наш народ святкаваў першую гадавіну Перамогі, калі ўсе марылі пра мірнае жыццё, стваралі сем'і, гадавалі дзяцей. Так пачынаўся жыццёвы шлях былой настаўніцы Наваельнянскай сярэдняй школы Ірыны Уладзіміраўны Маліка, якая нядаўна адзначыла сваё 70-годдзе.

Жыццё Ірыны Уладзіміраўны складвалася па-рознаму. Але ёй, як усяму старэйшаму пакаленню, уласцівы жыццяздольнасць, уменне бачыць навокал шмат пазітыву, вырашаць праблемы і знаходзіць выйсце са складаных сітуацый.

У былой настаўніцы дастаткова падставаў, каб ганарыцца мінулым, бо за плячыма — гады плённай працы, грамадскага і сямейнага жыцця. Асэнсаванае жаданне стаць педагогам з'явілася ў яе рана, яшчэ калі вучылася ў пачатковай школе.

— Памятаю, — расказвае Ірына Уладзіміраўна, — садзіла за стол свайго малодшага брата і пачынала вучыць яго чытаць і пісаць. Ён спачатку супраціўляўсй, але пасля пачаў прызнаваць мой настаўніцкі аўтарытэт.

Зразумела, да вышыняў педагагічнага майстэрства Ірына Уладзіміраўна прыйшла не адразу, Пачаўся яе працоўны шлях у 1963 годзе, у Пясочнінскай пачатковай школе Карэліцкага раёна. Тут Ірына Уладзіміраўна na-сапраўднаму палюбіла сваю прафесію і пераканалася, што выбрала правільны шлях у жыцці. Пазней працавалаў Цяцейкаўскай базавай школе Дзятлаўскага раёна, дзе выкладала рускую мову і спевы. Дарэчы, яе музычныя здольнасці праяўляліся і ў далейшым (ні адзін агляд мастацкай самадзейнасці Наваельнянскай сярэдняй школы не праходзіў без яе ўдзелу). З 1966 па 1968 гады Ірына Уладзіміраўна Маліка працавала настаўніцай пачатковых класаў Васявіцкай пачатковай школы і вучылася на завочным аддзяленні Гродзенскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў. Год заканчэння педінстытута супаў з пераходам ў Дварэцкую сярэднюю школу у якасці настаўніцы рускай мовы. А з 1973 года яна начала працаваць настаўніцай пачатковых класаў Наваельнянскай сярэдняй школы.

За гады працы узнагароджана граматамі Дзятлаўскага раённага аддзела адукацыі, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На пытанне маладых калегаў: "У чым сакрэт прафесійных поспехаў?" — Ірына Уладзіміраўна адказвае коратка:
— Проста трэба любіць справу, якой займаешся, быць упэўненай у сваіх сілах.

Пасля выхаду на заслужаны адпачынак у 2001 годзе былая настаўніца не сядзіць склаўшы рукі: працавала па кантракце на замене, дапамагала гадаваць унукаў і праўнучку, цяпер прымае актыўны удзел у жыцці мясцовай царквы, спявае на клірасе. Ёй удзячны за парады і падтрымку ўсе, каму пашчасціла працаваць поруч. Вось як характарызуюць Ірыну Уладзіміраўну Маліка яе былыя калегі.

Таццяна Сямёнаўна Бялятка:
— Яе заўсёдьі любілі дзеці і паважалі бацькі. Калегі па працы маглі разлічваць на яе падтрымку. Працуючы разам з Ірынай Уладзіміраўнай, пачынаеш па-іншаму разумець многія рэчы. Яе высокія маральныя якасці, вялікая працаздольнасць, патрабавальнасць да сябе з'яўляюцца для мяне прыкладам.

Людміла Аляксандраўна Паўлюціна:
— Доўгі час я працавала ў адной паралелі з Ірынай Уладзіміраўнай і адчула на сабе яе клопат. Гэта вельмі шчыры і адкрыты чалавек. Яна ніколі не крытыкавала маладых і нявопытных настаўнікаў, а дапамагала і словам, і справай, вучыла нас да кожнага выхаванца мець індывідуальны падыход.

Сёння Ірына Уладзіміраўна па-ранейшаму актыўны, неабыякавы да жыцця чалавек, у якім спалучаюцца дабрыня, разважлівасць, шчырасць і сардэчнасць.

К. МІХАЛЕВІЧ, настаўніца Наваельнянскай сярэдняй школы

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/