Ад Года навукі - да Года малой радзімы



У суботу, 3 сакавіка, адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Года навукі ў Дзятлаўскім раёне.

Перад пачаткам цырымоніі ў фае Цэнтра культуры і народнай творчасці ладзілася выстава навуковых інавацыйных праектаў, якія прадставілі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, гімназія №1, сярэднія школы №1 і №3 гора да Дзятлава, Наваельнянская і Вензавецкая сярэднія школы.

Шмат педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў сабралася ў раённым Цэнтры культуры, каб падвесці вынікі Года навукі ў Дзятлаўскім раёне, падзяліцца сваімі поспехамі і дасягненнямі, атрымаць заслужаныя ўзнагароды.

Павітаў усіх удзельнікаў мерапрыемства старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. ён зазначыў што Год навукі ў нашым раёне прайшоў цікава, а самае галоўнае - вынікова, падзякаваў тым, хто плённа працаваў, пажадаў усім дабрабыту, удачы і новых здзяйсненняў.

Узгадалі ў гэты дзень імёны знакамітых дзятлаўчан - выпускнікоў школ раёна, якія дасягнулі высокіх вынікаў у розных гапінах навук, маюць вучоныя званні.

Пачынаючы з 2008 года 16 навучэнцаў і 2 педагогі нашага раёна атрымалі ўзнагароды спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных і таленавітых навучэнцаў і студэнтаў і ўнесены ў рэспубліканскі банк. Стыпендыятка гэтага фонду Марыя Каско расказала аб тым, якой цаной даецца такое званне, чым яно можа дапамагчы ў будучым.

У розныя гады 15 школьнікаў Дзятлаўшчыны атрымлівалі прэмію імя Аляксандра Дубко для адораных навучэнцаў. У свой час яе атрымаў Дзмітрый Кузьма, які расказаў пра свае поспехі і дасягненні.

Галоўная місія мерапрыемства - ушанаванне маладых дараванняў, іх педагогаў і бацькоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у Год навукі. Для ўручэння ўзнагарод на сцэну запрасілі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлю Белаус. Яна ўручыла Падзячныя лісты настаўнікам за прафесійную кампетэнтнасць, распрацоўку інавацыйных і варыятыўных методык, творчы падыход да справы, выніковы ўдзел у алімпіядах, выставах, конкурсах сярод педагогаў.

Таксама Падзячныя лісты атрымалі педагогі за важкі уклад у падрыхтоўку навучэнцаў да алімпіядаў, конкурсаў, эфектыўную работу з адоранымі дзецьмі, дзейнасць па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу.

Падзячнымі лістамі былі ўзнагароджаны педагогі за далучэнне навучэнцаў да захавання гісторыка-культурнай спадчы
ны малой радзімы, фарміраванне ў падрастаючага пакалення грамадзянскасці і патрыятызму, развіццё матывацыі да актыўнага ўключэння ў пошукава-даследчую дзейнасць.

За дапытлівасць, праяўленне цікавасці да вучэбных прадметаў, працалюбства, настойлівасць у дасягненні мэтаў, высокія вынікі ў вучобе, алімпіядным руху, навукова-даследчай рабоце Падзячныя лісты атрымалі навучэнцы школ раёна, а таксама іх бацькі за стварэнне ўмоваў для інтэлектуальнага і творчага развіцця дзяцей, прывіццё ім працалюбства, дапытлівасці, падтрымку творчых пачынанняў.

Цудоўны настрой у час цырымоніі дарылі ўсім прысутным артысты Дзятлаўшчыны.

Год навукі завяршыўся, і радасна ад таго, што ён упісаў новыя імёны ў гісторыю нашай Дзятлаўшчыны. Старт Году малой радзімы дадзены. Няхай гэты год стане стымулам для кожнага праявіць стваральную ініцыятыву.

Святлана ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/