АБЗ - не проста літары



Я к і ў рабочых, занятых на ўкладцы асфальту, так і ў тых, хто пастаўляе ім асфальтабетонныя сумесі, цяпер гарачая пара. Надвор' е стаіць выдатнае, і трэба спяшацца: даваць асфальтабетон і весці нітку дарогі наперад.

На момант нашага прыезду на АБЗ - асфальтабетонны завод - два МАЗы ўжо былі адпраўлены па прызначэнні. А сённяшні заказ - 240 тон.

Асфальтабетонны завод у Наваельні працуе ужо 30 гадоў. Яго прадукцыю - асфальтабетонныя сумесі - бяруць не толькі мясцовыя дарожнікі. Заказы паступаюць з Ліды, Слоніма, Навагрудка. I хоць прадпрыемства не маладое, заказчыкаў забяспечвае ў поўным аб'ёме.

Калектыў завода невялікі - 12 чалавек. I найперш майстар Юрый Сёмуха знаёміць з жанчынамі на такой "мужчынскай" вытворчасці. Валянціна Карман працуе тут тэхнікам-лабарантам. Равесніца завода, яе працоўны стаж - 31 год. Клопат Валянціны Іосіфаўны - якасць асфальтабетону і іншых кампанентаў, што паступаюць на АБЗ.

Алена Рафальчык занята на вагавой. Тут жа, на заводзе, працуе машыністам і яе муж Мікалай.

На розных вытворчых участках - а гэта ўстаноўка па здрабненні, кацельня для разагрэву бітуму пры разгрузцы, пад'язныя чыгуначныя пуці - заняты Васіль Нагорны, Антон Улога, Сяргей Піваварчык, Дзяніс Ёрш, Аляксандр Сідорчык, Фёдар Барабанаў, Андрэй Рагозін, Міхаіл Валчкевіч. I месца сваей працы яны коратка называюць - АБЗ.

Ірына СТЫРНІК, Іна ЯЎСЕЙЧЫК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/