АБ'ЯДНАННЯЎ ПА ІНТАРЭСАХ СТАЛА БОЛЬШ



Калі ідзеш па клідоры Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, заглядваеш у кабінеты, то разумеет, што школьнікі ходзяць сюды з задавальненнем. Тут пануе творчая атмасфера, на тварах дзяцей — радасць ад цікавай работы. Заняткі ў Цэнтры — гэта не толькі карыснае баўленне вольнага часу, яны дапамагаюць назапасіць багаж уменняў і навыкаў, якія абавязкова спатрэбяцца ў дарослым жыцці. Аб накірунках дзейнасці і спецыялістах дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава карэспандэнтцы газеты расказала дырэктар гэтай установы Т. Ваніслаўчык.

— Таццяна Пятроўна, пачаўся новы навучальны год, якім ён будзе для Цэнтра?
— Прыярытэтным накірункам развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Дзятлаўскім раёне ў 2016-2017 навучальным годзе з'яўляецца работа па павышэнні якасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, забеспячэнні яе поўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства. Таму галоўныя задачы дзейнасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, як шматпрофільнай установы дадатковай адукацыі, гэта фарміраванне ў выхаванцаў грамадзянскіх кампетэнцый, творчых здольнасцяў, падтрымка моладзевых ініцыятываў, валанцёрскага руху, развіццё ў школьнікаў лідарскіх якасцяў асобы.

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і моладзёвая палітыка на 2016-2020 гады" мы вядзём мэтанакіраваную работу па пашырэнні сеткі аб'яднанняў па інтарэсах па розных профілях. Гэта дазволіць павялічыць axoп дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыяй, забяспечыць сувязь паміж рэалізацыяй адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і прафесійнай арыентацыяй навучэнцаў. У ліку нашых задач — арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, скіраваных на выяўленне і развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў, павышэнне эфектыўнасці іх далейшага педагагічнага суправаджэння, удасканаленне метадычнай работы па развіцці прафесіяналізму педагагічных работнікаў сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Дзятлаўскага раёна.

— Чым ваша ўстанова сёлета зацікавіць школьнікаў і моладзь?
— У 2016-2017 навучальным годзе наш Цэнтр прапаноўвае разнастайныя. накірункі дзейнасці, якія задаволяць розныя інтарэсы, схільнасці і патрэбы дзяцей і моладзі, паспрыяюць праяўленню ініцыятывы, актыўнасці, індывідуальнасці, дапамогуць карысна бавіць вольны час. Нашу ўстанову будуць наведваць 1363 школьнікі, 684 з якіх — старшакласнікі. У аграгарадках і сельскай мясцовасці будуць працаваць 56 аб'яднанняў па інтарэсах. Больш за 80% гурткоў і клубаў будуць функцыянаваць у вячэрні час і выхадныя дні.

— Ці будуць сярод перадічаных новыя аб'яднанні па інтарэсах?
— Акрамя традыцыйных і даўно папулярных у нашых навучэнцаў накірункаў дзейнасці (а гэта розныя віды тэхнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пачатковае тэхнічнае мадэляванне, вакал, харэаграфія) будуць і новыя. Сёлета ў дзяцей з'явіцца магчымасць навучыцца акадэмічнаму малюнку і жывапісу, новым відам сучаснага выяўленчага мастацтва — зенАрту і дудлінгу. У дэкаратыўна-прыкладной творчасці школьнікі могуць асвоіць навыкі работы з фоаміранам (пластычнай замшай).

Акрамя таго, з мэтай арыентацыі навучэнцаў на выбар сельскагаспадарчых прафесій і прафесій у сферы лясной гаспадаркі ў 2016-2017 навучальным годзе пачалася рэалізацыя праграм аб'яднанняў па інтарэсах "Прысядзібная гаспадарка", "Аграпілігрымы", "Школа юнага лесавода".

Таксама з гэтага навучальнага года наш цэнтр пачаў рэалізоўваць праграмы аб'яднанняў па інтарэсах з павышаным узроўнем вывучэння адукацыйных абласцей. Такім чынам мы выкарыстоўваем рэсурсы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі для арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў: дапамагаем дзецям падрыхтавацца да будучага выбару профілю навучання.

— Таццяна Пятроўна, у час нашай размовы вы зазначылі, што многія клубы і аб'яднанні Цэнтра працуюць у выхадныя дні.
— Разумеючы ўсю важнасць работы па стварэнні ўмоваў для якаснай арганізацыі культурнага оаўлення часу дзейнасці дзяцей і падлеткаў, Цэнтр творчасці выступав сёння ў якасці каардынатара арганізацыі шостага школьнага дня. Варта адзначыць, што ў нашай установе створана і паспяхова дзейнічае свая мадэль выхаваўчай работы ў суботні дзень, зарыентаваная на кадравы патэнцыял, умовы і магчымасці ўстановы. Таксама наш цэнтр цесна ўзаемадзейнічае з установамі агульнай сярэдняй адукацыі раёна і бацькамі навучэнцаў пры правядзенні занальных суботаў, рэалізацыі ўсемагчымых праектаў. У сувязі з гэтым варта прарэкламаваць адзін з найбольш цікавых нашых праектаў — сацыяльна-творчы праект шостага школьнага дня "Хобі-цэнтр "Вектар". Ён скіраваны на фарміраванне ў падлеткаў гатоўнасці да свядомага прафесійнага выбару праз папулярызацыю розных прафесій і спецыяльнасцяў.

— Цікава даведацца, ці рэалізоўвае ваша ўстанова тэматычныя праекты і мерапрыемствы ў рамках Года культуры ў Беларусі?
— У Год культуры мы прадаўжаем працаваць над сацыяльна-значнымі культурнымі мерапрыемствамі, скіраванымі на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё народных традыцый, выхаванне ў грамадзян любові да Айчыны. Плануем правесці комплекс мерапрыемстваў, прымеркаваных да знакавых для культуры Беларусі юбілейных датаў: 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 100-годдзя — Пімена Панчанкі, 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 120-годдзя — Кандрата Крапівы і іншыя. Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў Іх рэалізацыі.

— Таццяна Пятроўна, раскажыце аб калектыве Цэнтра.
— Рэалізацыя ўсіх акрэсленых задач немагчыма без высокага патэнцыялу нашых педагогаў, якіх з упэўненасцю можна назваць педагогамі-майстрамі. Гэта Ірына Анатольеўна Мішчанка, Анжэла Віктараўна Грыб, Лілія Уладзіміраўна Коласава, Марыя Рамазанаўна Харкевіч, Ігар Валер'евіч Кабакін, Святлана Аляксандраўна Філатава, Фёдар Феафанавіч Бойка, Алена Генрыхаўна Турчэнік, Дзяніс Аляксандравіч Клімовіч, Сяргей Сямёнавіч Майсюк, Тамара Аляксандраўна Буяк і іншыя.

У верасні 2016 года наш калектыў папоўнілся маладымі спецыялістамі — загадчыцай аддзела мастацкай творчасці, педагогам па накірунку "Выяўленчае мастацтва" Аленай Сяргееўнай Сямёнавай і педагогам па накірунку "Жывапіс" Аляксеем Вячаслававічам Ючам. Гэта таксама творчыя крэатыўныя маладыя людзі, якія дапамогуць нашым навучэнцам зацікавіцца выяўленчым мастацтвам, атрымаць новыя ўменні і навыкі, развіць фантазію.

Гутарыла I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/