Абласныя спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч"



У горадзе Дзятлаве на стадыёне "Колас" праходзілі абласныя спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч" сярод юнакоў 2008-2009 і 2010-2011 гадоў нараджэння.

Перад пачаткам спаборніцтваў галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда павітаў усіх удзельнікаў спартыўнага свята і пажадаў кожнаму праявіць сябе на полі, паказаць фут-больнае майстэрства і добрую гульню. "Няхай пераможа мацнейшы", - у канцы свайго выступлення дадаў Дзмітрый Казіміравіч, бо па выніках двухдзённых футбольных баталій дзве каманды, якія зоймуць першае і другое месцы ў кожнай з узроставых груп, прымуць удзел у фіналё абласных спаборніцтваў. Пераможцы абласнога першынства прадставяць Гродзеншчыну на рэспубліцы.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзевяць каманд з пяці раёнаў вобласці. Футбалісты гулялі ў дзвюх узроставых групах: у сярэдняй - хлопчыкі 2008-2009 гадоў нараджэння (каманды з Дзятлава, Карэлічаў, Навагрудка, Свіслачы і Слоніма), у малодшай - хлопчыкі 2010-2011 гадоў нараджэння (каманды з Дзятлава, Карэлічаў, Навагрудка, Слоніма).

Старэйшыя дзятлаўчане атрымалі дзве ўпэўненыя перамогі над хлопцамі з Карэлічаў і Навагрудка - 9:1 і 8:1 адпаведна, а малодшыя - прайгралі слонімскім футбалістам з лікам 19:1, аднак ва ўпартай барацьбе адолелі сваіх аднагодкаў з Карэлічаў - 4:3.

Наступны гульнявы дзень прынёс старэйшым дзятлаўчанам і перамогу, і паражэнне: яны абыгралі каманду са Свіслачы - 6:2, аднак саступілі слонімскім хлопцам - 5:2. Адзін пройгрыш не перашкодзіў ім па розніцы забітых і прапушчаных мячоў заняць першае месца ў сярэдняй узроставай групе. Малодшыя ж выйгралі навагрудскую каманду з лікам 7:1 і занялі другое месца ў сваёй групе.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/