АБ НАРЫХТОЎЦЫ НАВАГОДНІХ ДРЭВАЎ



Напярэдадні надыходзячых навагодніх святаў Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармуе грамадзян аб тым, што згодна з "Правіламі нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання", зацверджанымі пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2001 года №4 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства лясной гаспадаркі ад 29 снежня 2010 года №38) нарыхтоўка навагодніх дрэваў хвойных парод, у тым ліку навагодніх ёлак, ажыццяўляецца:

  • на спецыяльна створаных плантацыях навагодніх дрэваў хвойных парод, у тым ліку навагодніх ёлак;
  • пры правядзенні высечак догляду ў лясах з ліку дрэваў, высякаемых у адпаведнасці з лесаводчымі патрабаваннямі;
  • у парадку расчысткі трасаў, просекаў, палосаў адводу, ліній электраперадачы, на лесасеках галоўнага карыстання і паўсюдных санітарных высечак, калі на дадзеных лесасеках маладняк не належыць захоўванню.

Памеры і якасць нарыхтоўваемых навагодніх дрэваў хвойных парод, у тым ліку навагодніх ёлак, павінны адпавядаць устаноўленым да іх патрабаванням нарматыўных дакументаў Рэспублікі Беларусь па
стандартызацыі. Нарыхтоўка другарадных лясных рэсурсаў і пабочнае лесакарыстанне павінны ажыццяўляцца з выкананнем патрабаванняў сапраўдных Правілаў і іншых актаў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў прамысловых мэтах ажыццяўляюць пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другарадных лясных рэсурсаў толькі на падставе ляснога білета.

Юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадарку, пры нарыхтоўцы другарадных лясных рэсурсаў афармляюць лясны білет ва ўстаноўленым парадку.

Самавольная нарыхтоўка дрэваў хвойных парод забаронена.

За парушэнні пры нарыхтоўцы навагодніх дрэваў хвойных парод прадугледжана адміністрацыйная адказнасць арт. 15.22, арт. 15.23, арт. 15.26 КоАП Рэспублікі Беларусь, што цягне накладаннем штрафа ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічы-няў на фізічных асобаў і на юрыдычных асобаў — ад 50 да 300 базавых велічыняў.

У. МАСАЛЬСКІ, намеснік начальніка Слонімскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/