Аб добраўпарадкаванні вёскі Ведравічы



Зварот жыхароў вёскі Ведравічы па пытанні выдалення дрэваў у вёсцы Ведравічы быў разгледжаны камісіяй у складзе I. В. Калбаскі — галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама; А. Ю. Адаменкі — начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем земляў, расліннага і жывёльнага свету, нетраў і асабліва ахоўных тэрыторый Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; А. У. Якаўчыка — галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама; Д. Г. Балькоўскага — начальніка Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; В. А. Абухава — намесніка старшыні Дзятлаўскага раённага аб'яднання ветэранаў. Яны выехалі на месца і сустрэліся з жыхарамі вёскі.

Устаноўлена, што ў кастрычніку 2016 года старшыня Данілавіцкага сельвыканкама А. М. Жых і стараста вёскі Ведравічы Т. А. Вайцяхоўская правялі апытанне жыхароў гэтага населенага пункта аб неабходнасці ачысткі вёскі ад старых дрэваў і кустоў. У ходзе апытання 20 жыхароў вёскі згадзіліся з правядзеннем чысткі вёскі ад аварыйных дрэваў і кустоў. 11 лістапада 2016 года Данілавіцкім сельвыканкамам было прынята рашэнне аб добраўпарадкаванні вёскі Ведравічы і выдаленні аварыйных дрэваў. На падставе рашэння выдадзены дазвол на выдаленне аб'ектаў расліннага свету. Рашэнне і дазвол узгоднены з Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Гэтыя работы выконвае індывідуальны прадпрымальнік В. С. Вішнарэўскі ў кошт атрыманай драўніны.

Пры наведванні вёскі Ведравічы 1 сакавіка 2017 года ўстаноўленa, што індывідуальны прадпрымальнік В. С. Вішнарэўскі праводзіў чыстку зарослых безгаспадарчых участкаў, выразаючы старыя дрэвы і кусты. У размове з ім высветлілася, што дадзеная работа праводзіцца з лістапада 2016 года і плануецца завяршыць расчыстку ўсіх зарослых участкаў у гэтым годзе.

У час сустрэчы з жыхарамі вёскі Ведравічы (на сустрэчы прысутнічала 19 чалавек) і заяўнікамі было ўстаноўлена, што ўсе згодны з правядзеннем добраўпарадкавання і чысткай вёскі ад аварыйных дрэваў і зарослых безгаспадарчых участкаў. Жыхарам растлумачылі парадак правядзення дадзеных мерапрыемстваў. Пасля заканчэння чысткі безгаспадарчых участкаў зямля будзе рэкультывавана ААТ "Граніт-Агра" і ўведзена ў севаабарот. Папярэдняя дамоўленасць з дырэктарам таварыства ёсць.

Спілаваныя дрэвы каля помніка загінулым землякам знаходзіліся ў аварыйным стане, аб чым ёсць заключэнне Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Да 9 мая 2017 года на зямельным участку каля помніка будуць праведзены кампенсацыйныя пасадкі маладых дрэваў, помнік будзе прыведзены ў належны стан.

Н. КАЛОДКА, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/