3 верай у жыццё і людзей



Пра былую настаўніцу, мудрую, шчодрую на дабрыню жанчыну, шчаслівую матулю і бабулю, старасту вёскі Чырвоны Бор Яўгенію Уладзіміраўну Філідовіч.

Нарадзілася Яўгенія ў 1947 годзе ў вёсцы Дзям'янавічы. Там жа скончыла васьмігодку. 9-10 класы наведвала ў вёсцы Моцевічы Лідскага раёна, куды праз Нёман яе штораніцы перавозіў на лодцы бацька. Дзяўчына расла кемлівая, навука давалася ёй легка, таму і марыла стаць настаўніцай. Аднак на той час вяскоўцам нялёгка было атрымаць накіраванне на вучобу. Яўгеніі давялося год адпрацаваць у мясцовым калгасе "Дружба" рахункаводам. Затым яна паступіла на завочнае аддзяленне Гродзенскага інстытута ла спецыяльнасці "настаўніца беларускай мовы і літаратуры".

Настаўніцкую дзейнасць пачала ў Парэцкай сельскай школе суседняга Лідскага раёна, затым настаўнічала ў Карытніцкай пачатковай, Дзям янавіцкай базавай школах.

Замуж Яўгенія выйшла за Анатоля Філідовіча. Гэта яго дзед, Іосіф Філідовіч, ратуючы партызанскі шпіталь, завёў фашыстаў у балота ў час Вялікай Айчыннай вайны. Маладая сям'я жыла на хутары дзеда ў Пушчы Ліпічанскай. Адтуль настаўніцы штодзень даводзілася хадзіць на работу па 11 кіламетраў да Дзям'янавіцкай школы і назад. На хутары нарадзіліся старэйшыя дочкі Святлана і Алена.

Калі ў 1973 годзе Філідовічы набылі дом у вёсцы Чырвоны Бор, Яўгенія Уладзіміраўна перайшла працаваць у Чырвонаборскую пачатковую школу. Яна была першай настаўніцай сваіх старэйшых дачок. Строгая і патрабавальная да іх, матуля старалася, каб дзяўчынкі раслі годнымі людзьмі. Калі чырвонаборскую школу закрылі, Яўгенія Уладзіміраўна перайшла працаваць у Дзям'янавіцкую. Настаўнічала там да пенсіі, на заслужены адпачынак выйшла ў 2003 годзе з пасады дырэктара, аддаўшы педагагічнай дзейнасці 38 гадоў жыцця.

Яўгенія Уладзіміраўна ніколі не ўмела сядзець склаўшы рукі. Пасля выхаду на пенсію яна стала нязменнай старастай вёскі Чырвоны Бор. Усе клопаты і праблемы мясцовых жыхароў — гэта яе клопаты. Яна не праходзіць міма чужой бяды, дапамагае аднавяскоўцам у складаных жыццёвых сітуацыях. Чулая, уважлівая, актыўная і працавітая — так яе характарызуюць знаёмыя.

Чырвоны Бор — веска невялікая: усяго каля двух дзясяткаў жылых хат. Вылучаецца яна дагледжанымі могілкамі, добраўпарадкаваннем якіх вяскоўцы займаюцца талакой, усе разам прыбіраюць і паклонныя крыжы, што стаяць за аколіцай. Ціха ў Чырвоным Бары восенню і ўзімку, затое ажываё ён летам, калі да бабуляў з дзядулямі прыязджаюць унукі-праўнукі, часам завітваюць і артысты — работнікі культуры. Стараста вёскі ветліва прапаноўвае гасцям скарыстацца яе дваром, дзе і ладзяцца ўсе мясцовыя святы.

Улетку хата Яўгеніі Уладзіміраўны не пустуе. Дапамагчы матулі па гаспадарцы прыязджаюць яе чатыры дарослыя дачкі з сем'ямі, калі па чарзе, а калі і ўсе разам. Традыцыю збірацца за адным сталом на Каляды, Вялікдзень, Радуніцу ў гэтым доме таксама беражліва захоўваюць.

Дачкі, зяці, дзевяць унукаў, двое праўнукаў дапамагаюць Яўгеніі Уладзіміраўне адчуваць сябе шчаслівай і патрэбнай. I яна стараецца парадаваць родных: нікога не адпускае дахаты з пустымі рукамі, шчодра надзяляе дамашнімі нарыхтоўкамі. Разнасолы, сушаныя грыбы, цыбуля і часнок, травяныя чаі — усё гэта назапашвае гаспадыня для сваіх родных і гасцей.

Яўгенія Уладзіміраўна — прыхільніца здаровага ладу жыцця. Заняцца гімнастыкай яна была вымушана, калі даведалася пра хворыя суставы. 3 таго часу прачытала нямала карыснай літаратуры, выпрацавала для сябе комплекс спартыўных практыкаванняў, якія выконвае штодзень. Яны дапамагаюць пенсіянерцы заставацца ў форме, мацуюць здароўе.

Чатыры дачкі Яўгеніі Уладзіміраўны — Святлана, Алена, Ала, Людміла — характарызуюць матулю як вельмі працавітага чалавека. 3 дзяцінства яна і іх прывучала да працы, гадавала самастойнымі, дружнымі, адказнымі за сваё жыццё і жыццё блізкіх людзей. Усе яны выраслі годнымі людзьмі, атрымалі адукацыю, маюць уласныя сем'і, паспяхова працуюць. Яўгеніі Уладзіміраўне ў юбілейны дзень нараджэння родныя зычаць заставацца такой жа адкрытай, добрай да людзей, гасціннай, вясёлай.

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/