3 Дварца ў Мінск



Па выніках завочнага тура Паліна Рыбак, навучэнка пятага класа Дварэцкай сярэдняй школы, атрымала запрашэнне для ўдзелу ў вочным туры V Міжнароднага фестывалю-конкурсу "Творчасць без межаў" у намінацыі "Мастацкае слова".

Рэпетыцыі, праца над вобразам, паездка ў Мінск, удзел у конкурсе - усё гэта напоўніла восеньскія канікулы хваляваннем і чаканнем.

Фестываль-конкурс праходзіў у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Разам са сваімі педагогамі Лідзіяй Жых і Вольгай Сямашка Паліна наведала выставу творчых работ дзяцей з усёй рэспублікі.

Ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў выступала сямнаццаць канкурсантаў. Было вельмі складана не хвалявацца, не паддацца эмоцыям. Паліна на сцэне трымалася ўпэўнена і старалася спадабацца не толькі гледачам, але і журы.

Выступленне Паліны было адзначана ацэнкай у дзевяць балаў з дзесяці магчымых, журы парэкамендавала ей больш праяўляць свае "я" ў далейшых выступленнях.

Паліна прыняла рашэнне паспрабаваць свае сілы і ў наступным годзе. Для пачатку трэба пастарацца прайсці адборачны тур. У лютым 2020 года мяркуе прыняць удзел у раённым конкурсе "Таленты Прынёмання".

Дыплом удзельніка V Міжнароднага фестывалю-конкурсу "Творчасць без межаў" - вялікае дасягненне не толькі ў творчай біяграфіі Паліны Рыбак, але і знакавая старонка ў летапісе школы.

Вольга СЯМАШКА, выхавальнік Дварэцкай сярэдняи школы

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/