3 ДНЁМ ВЫЗВАЛЕННЯ, РОДНАЯ ВЕСКА!



Менавіта пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў вёсцы Зарой. I невыпадкова, што адбылося яно 9 ліпеня: менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе 334 стралковы полк 120 гвардзейскай дывізіі вызваліў вёскі Зарой, Кузьмічы, Барышына, Касцюкі, Данілавічы, Дварэц.

Свята пачалося з мітынга-рэквіема ля помніка закатаваным мірным жыхарам. У жалобе прысутныя слухалі аб жудасных падзеях, якія адбываліся тут у часы вайны. Пасля хвіліны маўчання да падножжа помніка былі ўскладзены жывыя кветкі і гірлянда, як даніна вялікай пашаны да загінулых.

Свята прадоўжылася ля манумента на вузкалейцы. Вузкалейка існавала ў напрамку Наваельня - Зарой - Навагрудак — Любча. Манумент уяўляе сабой звычайны камень з таблічкай, на якой выбіты гады існавання вузкакалейкі, а таксама пералік вяскоўцаў, якія працавалі на ёй.

На пачатку адкрыцця манумента перад прысутнымі выступілі прадстаўнік ветэранскай арганізацыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Мікалай Міхайлавіч Юрчанка, дыспетчар Мінскага цэнтральнага ўпраўлення Дзмітрый Мікалаевіч Юрчанка, паяздны дыспетчар Баранавіцкага аддзялення, ураджэнец вёскі Зарой Дзмітрый Паўлавіч Сас, супрацоўнік краязнаўчага музея, таксама ўраджэнец гэтых мясцін Георгій Іванавіч Шараў.

3 падзячнымі і віншавальнымі словамі да прысутных звярнулася кіраўнік справамі Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Генадзьеўна Дворык.

Пасля адкрыцця манумента, як сімвал жыцця на зямлі, да яго падножжа леглі жывыя кветкі.

На свята да вяскоўцаў прыехалі артысты з Дзятлава. Зайгралі музыкі і палілася душэўная беларуская песня, якую дарыў гледачам тэатр-студыя гульні "Прымакі".

Карыстаючыся выпадкам, хачу ад душы, шчыра падзякаваць усім, хто дапамог арганізаваць свята. Гэта жыхар вёскі Зарой Віктар Іванавіч Церайкоўскі. Ён і падаў ідэю аб стварэнні манумента на вузкакалейцы. Таксама дзякуй індывідуальнаму прадпрымальніку з Наваельні Аляксандру Міхайлавічу Кату, педагогу з горада Навагрудка, таксама ўраджэнцы вёскі Зарой Галіне Іванаўне Пісарук. Вялікі дзякуй артыстам з Дзятлава, якія падарылі бадзёры настрой, а таксама намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васілю Васільевічу Шыцько.

С. САС, стараста вёскі Зарой

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/